Знайсці
09.10.2019 / 19:341РусŁacБел

«Настрой вельмі добры»: галоўны трэнер зборнай распавёў, чаго чакае ад заўтрашняга матча з Эстоніяй

У Таліне месяц таму падапечныя Міхаіла Мархеля перамаглі, вырваўшы перамогу на апошніх хвілінах, фота Delfi.ee 

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Мархель падзяліўся чаканнямі ад матча кваліфікацыі Еўра-2020 супраць Эстоніі, які адбудзецца заўтра, 10 кастрычніка, на стадыёне «Дынама» (пачатак у 19:00), паведамляе Tribuna.com

«Радуе зноў вярнуцца ў Мінск, згуляць на добрым стадыёне пры сваіх гледачах. Гэта пэўны адбітак накладвае, але ў нас ёсць хлопцы вопытныя, якія з гэтым справяцца. Настрой вельмі добры. Ёсць пэўныя ўспаміны, я сам граў на гэтым стадыёне. Вельмі прыемна зноў акунуцца ў гэтую атмасферу», — сказаў М. Мархель.

«Мяркую, што тактыка і стратэгія ў нас не памяняецца. Пастараемся гуляць пры сваіх гледачах ў атаку і ўдасканальваць тыя моманты, якія ў нас атрымліваліся ў Таліне», — дадаў трэнер.

Нагадаем, што ў Таліне 6 верасня беларусы перамаглі з лікам 2:1, але гэта адзіная перамога ў адборы да Еўра-2020.

Два матчы з Паўночнай Ірландыяй, адзін з Нямеччынай і Нідэрландамі беларусы прайгралі. 10 кастрычніку — дамашні матч з Нідэрландамі.

Пасля 5 тураў: Нямеччына, Паўночная Ірландыя — 12, Нідэрланды — 9 (4 гульні), Беларусь — 3, Эстонія — 0.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031