Знайсці
09.10.2019 / 19:012РусŁacБел

На ўсходзе Германіі адбылася другая за дзень страляніна

У горадзе Ландсберг, размешчаным за 15 км ад Гале, дзе сёння быў здзейснены ўзброены напад на сінагогу, адбылася страляніна, паведамляе Bild. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла паліцыя.

Па дадзеных Merkur, у Ландсбергу злачынцы, што збеглі з месца нападу на сінагогу ў Гале, напалі на таксіста і паспрабавалі адабраць у яго машыну. Кіроўца аказаў ім супраціў і быў паранены. Як піша Bild, паліцыя рэкамендавала жыхарам Ландсберга, як раней у Галле, не пакідаць свае дамы.

У твітары мясцовага ўпраўлення паліцыі гаворыцца, што пасля стральбы быў затрыманы адзін чалавек. Ведамства заклікае мясцовае насельніцтва захоўваць спакой і не паддавацца чуткам.

Frankfurter Allgemeine Zeitung са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах піша, што нападнікі маглі быць правымі радыкаламі. Прынамсі адзін з іх — немец.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера