Знайсці
09.10.2019 / 18:4311РусŁacБел

У Расіі 72-гадовага пенсіянера асудзілі на 12 гадоў калоніі за дзяржздраду на карысць Украіны

Растоўскі абласны суд прызнаў 72-гадовага Уладзіміра Маргунова вінаватым у дзяржздрадзе на карысць Украіны і прысудзіў яго да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе суда.

Паводле суда, Маргуноў перадаваў украінскім спецслужбам інфармацыю аб дыслакацыі ваеннай тэхнікі ў прымежных раёнах, сілах памежнікаў, грамадска-палітычным становішчы ў гэтым рэгіёне. Ён дзяліўся звесткамі з супрацоўнікам украінскай разведкі як па тэлефоне, так і падчас сустрэч на тэрыторыі суседняй дзяржавы.

У Маргунова правялі ператрус дома і знайшлі 10 скрынак з-пад тэлефонаў, мноства сім-карт і два пашпарты на яго імя — украінскі і расійскі.

Сваю віну Маргуноў прызнаў. Яго справа разглядалася ў адмысловым парадку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930