Знайсці
09.10.2019 / 17:1830РусŁacБел

Кіраўнік БРСМ патлумачыў, што ён меў на ўвазе, калі казаў пра «дэгенератаў і прыдуркаватых»

У інстаграм-канале БРСМ 8 кастрычніка адбыўся стрым з удзелам кіраўніка арганізацыі Дзмітрыем Варанюком і прэс-сакратаром Мінабароны Уладзімірам Макаравым.

Падчас стрыма студэнты задавалі пытанні наконт службы ў войску Макараву, і некаторыя з іх былі вельмі нязручныя.

Уладзімір Макараў і Дзмітрый Варанюк. Фота: БРСМ

У канцы эфіру кіраўнік БРСМ выказаўся досыць рэзка: «Што тычыцца варты і інтарэсаў, БРСМ заўсёды стаяў і будзе стаяць на варце інтарэсаў моладзі. Мы ніколі не будзем стаяць на варце інтарэсаў дэгенератаў. І я тут у жывым эфіры магу гэта казаць. На жаль, мы ніколі не будзем падтрымліваць прыдуркаватых або рабят, якія спрабуюць нашкодзіць нашай краіне. Гэтага мы не дазволім», — сказаў Дзмітрый Варанюк. 

Чытайце: Кіраўнік БРСМ: Мы ніколі не будзем стаяць на варце інтарэсаў дэгенератаў і падтрымліваць прыдуркаватых ВІДЭА

Гэтая цытата стала віруснай, яе расцягнулі па сацыяльных сетках. 

Але што меў на ўвазе кіраўнік БРСМ і каму адрасаваў сваю фразу? 

На гэтае пытанне ён адказаў «Нашай Ніве».

«Мы запусцілі стрым, перад тым запісалі ўсе пытанні і паабяцалі пазней тэкстава адказаць на тыя, якія праз рэгламент не паспеем задаць вусна — нават на самыя крытычныя.

Што адбываецца далей? Пачынаецца стрым. Прыходзяць нейкія людзі, недзе нават без аватарак — фэйкі, і пачынаюць пісаць у духу «БРСМ — лайно», «Вы ўсе — прыдуркі», і гэтак далей, гэта я яшчэ цытую найбольш цэнзурнае!, — сказаў нам Варанюк. — Яны пішуць нам абразы нават безадносна тэмы сустрэчы, нічога не пытаюцца пра войска, проста абражаюць і ўсё.

Мяне гэта абурыла! Я не хачу трываць, калі нашых рабят спрабуюць прынізіць і абразіць. Я палічыў, што з гэтымі людзьмі трэба гаварыць на мове, зразумелай ім жа, таму і выказаўся так брутальна».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930