Знайсці
09.10.2019 / 16:293РусŁacБел

Палачанін скінуўся з моста «на вачах у дачкі» 

Здарэнне адбылося 8 кастрычніка.

Увечары жыхар Полацка Віктар М. зайшоў на закрыты мост, пералез праз парэнчы і закурыў. На мосце знаходзілася група школьнікаў. Падлеткі пачалі здымаць паводзіны мужчыны на відэа. Мужчына блытана патлумачыў, маўляў, «унізе яго дачка», пасля чаго скокнуў у ваду.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», М. застаўся жывы. Цяпер ён знаходзіцца ў мясцовай бальніцы.

Што стала прычынай учынку, невядома. Ходзяць чуткі, што на такі крок мужчыну сапраўды падштурхнулі сямейныя праблемы. Тым больш ён крычаў пра дачку, якая нібыта плавала ўнізе.

Але ж трэнер Уладзімір Куц, які выцягнуў мужчыну з вады, паведаміў, што дачкі мужчыны ў вадзе не было:

«Ішла трэніроўка, мае дзеці плавалі. Я раптам пачуў крык, паглядзеў, што з маіх ніхто не перакуліўся. Бачу: ляжыць чалавек на вадзе. Падплыў на катары, узяў яго за руку, пасадзіў у катар.

Я пагаварыў з ім, акуратна — бо ён пагражаў, што яшчэ раз можа скочыць. Плюс у яго былі ўскрытыя вены, вельмі моцна парэзаныя, кроў цякла… Ён мне сказаў: «Вязі мяне ў псіхушку!»

Я асцярожна з ім пагаварыў, пасадзіў у катар, давёз да берага. Там ужо пад’ехалі з МНС, хуткая, міліцыя.

Увогуле, мужчына скочыў удала: можа, страціў на кароткі час прытомнасць ад удару аб ваду — і ўсё. Але нічога не зламаў, здаецца. Цяпер ён у хірургіі праз парэзаныя рукі».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930