Знайсці
22.10.2019 / 07:09РусŁacБел

26 кастрычніка — вандроўка «Усходнія скарбы Беларусі»

Мінск — Красны Бераг — Бабруйск — Жылічы — Мінск.

 Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом»запрашае адправіцца ў вандроўку ва Усходнюю Беларусь. Суправаджаць экскурсію будзе выдатны гід Павел Каралёў.

Экскурсія пачнецца з наведвання ўнікальнага эклектычнага помніка — палаца Козелаў-Паклеўскіх. Не так даўно тут скончылася рэстаўрацыя, таму ўбачыць яго без будаўнічых лясоў і ва ўсёй прыгажосці будзе самая цудоўная магчымасць!

Тут жа, у вёсцы Красны Бераг, пабываем на мемарыяле ўсім дзецям, што загінулі ў Другую сусветную. У часе вайны на месцы мемарыяла стаяў дзіцячы канцэнтрацыйны лагер. Мемарыял зроблены ў выглядзе звычайнага школьнага класа, ў якім больш ніколі не з'явяцца дзеці.

Наступным пунктам стане наведванне сталіцы беларускага габрэйства — горада Бабруйска.

У Бабруйску будзе і магчымасць паабедаць у кавярні (аплачваецца дадаткова).

Падчас агляднай экскурсіі мы пабачым дом купчыхі Кацнельсон — драўляны помнік архітэктуры эпохі мадэрну, а таксама касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе быў ахрышчаны класік беларускай літаратуры — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Пабачым і адзіны ў свеце помнік бабру!

Пасля Бабруйска завітаем у Жылічы з класіцыстычным палацам Булгакаў. У свой час гэты аб'ект настолькі захапіў нашага славутага мастака Напалеона Орду, што ён прысвяціў яму ажно дзве карціны. Нашы продкі аздобілі палац пазалочанымі калонамі і антычнымі барэльефамі, таму яго называюць беларускім парфенонам.

Цана ўдзелу: 50 руб. (дадаткова аплачваецца абед).

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930