Знайсці
09.10.2019 / 13:321РусŁacБел

Іранскія войскі раптоўна з'явіліся ля мяжы з Турцыяй

Іранская армія без папярэджання пачала ваенныя вучэнні на паўночным захадзе краіны ля мяжы з Турцыяй. Пра гэта са спасылкай на агенцтва ISNA паведамляе Reuters.

Як адзначаецца, удзел у манеўрах прымаюць падраздзяленні хуткага рэагавання, мабільныя і атакуючыя атрады. Акрамя таго, задзейнічаны і верталёты, якія ўваходзяць у склад паветранага падраздзялення сухапутных войскаў. Вучэнні праходзяць на фоне падрыхтоўкі Турцыі да ваеннай аперацыі на поўначы Сірыі.

Reuters адзначае, што прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заклікаў Анкару праяўляць стрыманасць і пазбягаць баявых дзеянняў на тэрыторыі суседняй краіны. Паводле яго слоў, Турцыя мае права думаць пра свае межы, аднак шлях «павінен быць абраны правільны». Раўхані лічыць, што для гэтага амерыканскія войскі павінны пакінуць рэгіён, а курдам варта падтрымаць сірыйскую армію.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930