Знайсці
08.10.2019 / 19:32РусŁacБел

ЗША будуць падтрымліваць еўрапейскіх канкурэнтаў Huawei

Для барацьбы з дамінаваннем кітайскай тэлекамунікацыйнай карпарацыі Huawei ЗША маюць намер фінансава падтрымаць яе еўрапейскіх канкурэнтаў, такіх як Nokia і Ericsson, перадае Financial Times.

Вашынгтон баіцца, што Huawei зойме занадта вялікую долю на рынку абсталявання 5G. Для гэтага ўлады ЗША прапануюць іншым кампаніям крэдыты. Гэта дазволіць ім абслугоўваць кліентаў на ўмовах, параўнальных з тымі, што прапануе кітайская карпарацыя.

У каментары выданню адна з крыніц ва ўрадзе адзначыла, што ЗША страцілі перавагу ў вытворчасці тэлекамунікацыйнага абсталявання дзесяцігоддзі таму і цяпер усвядомілі, што гэта пагражае нацыянальнай бяспецы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера