Знайсці
08.10.2019 / 18:337РусŁacБел

У расійскім горадзе знайшлі падпольны крэматорый і парэшткі людзей

У цэнтры расійскага Кургана знайшлі падпольны крэматорый, у якім некалькі гадоў спальвалі чалавечыя парэшткі, медыцынскія адходы і целы жывёл, піша Znak.com.

Выданне піша, што ў верасні да іх звярнуўся мясцовы жыхар, які раней працаваў на прадпрыемстве. Мужчыну звольнілі па стане здароўя, ды яшчэ не разлічыліся за адпачынак. Тады ён вырашыў распавесці, як насамрэч працавала ўстанова.

Цэх без даху размешчаны паміж дзвюма буйнымі бальніцамі, усярэдзіне «ўсё даверху забіта чалавечымі парэшткамі, ампутаванымі канечнасцямі, выдаленымі ўнутранымі органамі, ампуламі з крывёю і іншым», распавёў мужчына. Паводле яго слоў, медыцынскія адходы вазілі «грузавікамі» і не толькі з Кургана, але яшчэ з Цюмені і Чэлябінска. Улетку парэшткі нібыта гніюць пад адкрытым небам.

Мужчына, які згадзіўся расказаць пра работу цэха, асцерагаецца, што цяжка захварэў — паводле яго слоў, часам туды прывозілі «сухотныя лёгкія».

Суразмоўца выдання распавёў, што пляцоўка адносіцца да Цэнтра ўтылізацыі мясцовых адходаў, як ён сцвярджае, гэта манапаліст, утылізуюць усе адкіды бальніц Кургана не менш чым 15 гадоў. Ён упэўнены, што пра ўстанову ведае і адміністрацыя горада, і галоўныя ўрачы, і сілавыя ведамствы. Ён таксама звярнуў увагу на другую пляцоўку. Там журналісты выявілі некалькі закінутых цэхаў, а таксама біялагічныя адкіды і імправізаваную печ са «звычайных бетонных кольцаў». На вытворчасці нібыта працуе «звычайная сям'я — муж, жонка і маленькія дзеці».

У мэрыі заявілі, што «шакаваныя» пачутай інфармацыяй і паабяцалі «аператыўна разабрацца», каму належыць участак. У сітуацыю асабіста ўмяшаўся мэр горада Андрэй Патапаў і заявіў, што вінаватых трэба пакараць так, каб «вушы адляцелі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930