Знайсці
08.10.2019 / 16:296РусŁacБел

Сёлета ў войску было тры суіцыды — Макараў

Пра тое, што ў 2019-м у беларускім войску было тры суіцыды, заявіў палкоўнік Уладзімір Макараў у час інстаграм-стрыма сумесна з кіраўніком БРСМ Дзмітрыем Варанюком.

Паводле ягоных словаў, у час, калі ён прыйшоў на службу (больш за 20 год таму), такіх выпадкаў за год было больш за 40. Таму, маўляў, пазітыўная дынаміка відавочная. А тры згаданыя выпадкі, паводле яго, не звязаныя непасрэдна з праходжаннем ваеннай службы, а носяць асабісты характар.

«Я б мог агучыць прычыны па кожным выпадку ў гэтым годзе, але не буду. Вось летась, напрыклад, 27-гадовы мужык — ну хто мог з яго здзеквацца? Там былі гіганцкія даўгі ў банках, і вельмі няпростае сямейнае становішча», — сказаў Макараў.

Як вядома «Нашай Ніве», ва ўсіх трох выпадках гаворка ідзе пра кантрактнікаў, усе яны ўчынілі самагубствы не на службе і не на тэрыторыі часцей. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930