Знайсці
08.10.2019 / 13:496РусŁacБел

Аплата камуналкі па поўных тарыфах для «дармаедаў» пераносіцца на 1 мая

Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы (г.зв. «дармаеды»), асобных камунальных паслуг па тарыфах, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года.

Гэта прадугледжана пастановай урада ад 7 кастрычніка, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, піша БЕЛТА.

«Тэрмін увядзення аплаты паслуг цеплазабеспячэння, газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў па такіх цэнах (тарыфах) пераносіцца на 1 мая 2020 года», - сказаў Андрэй Лабовіч.

Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за паказаныя паслугі.

Звесткі для фарміравання базы грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, паступаюць амаль з 50 крыніц. У сувязі з гэтым неабходна забяспечыць правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па актуалізацыі звестак, якiя ўтрымлiваюцца ў ведамасных інфармацыйных рэсурсах.

Сёння выяўлена патрэба ў дапрацоўцы сістэмы ўліку спажыўцоў газу, а менавіта правядзенне арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць аператыўны абмен інфармацыяй.

Дапрацоўка ведамасных інфармацыйных рэсурсаў у частцы паляпшэння якасці змяшчаюцца ў іх інфармацыі патрабуе дадатковага часу.

Па поўных тарыфах не занятыя ў эканоміцы кампенсуюць гарачае водазабеспячэнне з 1 студзеня 2019 года, а газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне — павінны былі з 1 кастрычніка гэтага года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера