Знайсці
08.10.2019 / 12:054РусŁacБел

У сталіцы затрымалі мужчыну, які скакаў па дахах аўто, як Кінг Конг

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку затрыманы 34-гадовы мінчук, які пашкодзіў дахі трох аўтамабіляў, уключаючы ўласны, піша Звязда

Абуральныя паводзіны мужчыны прыцягнула ўвагу грамадзян: той скакаў то на адной машыне, то на іншай. Відавочцы звярнуліся да праваахоўнікаў. Прыбылыя супрацоўнікі затрымалі мужчыну і даставілі ў Кастрычніцкі РУУС.

Мужчына распавёў, што бавіў час са сваім знаёмым, яны пілі. Выпіўшы дастатковую колькасць алкаголю, ён накіраваўся дадому, да якога неабходна было прайсці сто метраў.

А калі выйшаў з пад'езда, на вочы трапіла адна з прыпаркаваных машын. Пад уздзеяннем спіртнога ён заскочыў на капот, а пасля на дах і, пакінуўшы пашкоджанні, накіраваўся дадому. Падыйшоўшы да яго, мужчына заскочыў на дах сваёй машыны, пасля чаго пераключыўся на аўто, што стаяла побач. 

Зараз праводзіцца праверка. Вядома, што мінчанін раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера