Знайсці
08.10.2019 / 10:1819РусŁacБел

Лукашэнка: Ні ў адной дзяржавы няма такога ўзроўню адносін з Масквой, як у нас

Фота Надзеі Бужан

Беларусь стала сведкам новага вітка стратэгічнага суперніцтва так званых вялікіх дзяржаў, або палюсоў сілы. Гандлёвыя войны і санкцыйнае супрацьстаянне набіраюць усё большыя абароты, пры гэтым шматлікія пляцоўкі, у тым ліку ААН і АБСЕ, становяцца месцам высвятлення адносін, а не вырашэння праблем. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на форуме «Мінскі дыялог», піша Tut.by.

— Нас не можа не хваляваць той факт, што градус недаверу і канфрантацыі паміж Расіяй і Захадам дасягнуў мяжы. Усяго за некалькі хвілін Расія і НАТА, напрыклад, могуць прайсці шлях ад ненаўмыснага лакальнага канфлікту да ядзернай вайны, — заявіў Лукашэнка. На думку кіраўніка краіны, у ідэале свету трэба вярнуцца да канцэпцыі еўрапейскай бяспекі, заснаванай на супрацоўніцтве.

Да таго ж, у вялікіх дзяржаў ёсць падставы ставіцца адзін да аднаго з недаверам. А Беларусь за апошнія два дзесяцігоддзі апынулася ва ўнікальнай сітуацыі.

— З аднаго боку, мы — ваенна-палітычны саюзнік Расіі і ўдзельнік АДКБ. Ні ў адной дзяржавы няма такога ўзроўню адносін з Масквой, як у нас, — заявіў Лукашэнка.

У той жа час, на думку кіраўніка краіны, Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы ў галіне бяспекі і мер даверу з усімі суседзямі, у тым ліку з дзяржавамі-чальцамі НАТА.

— Гэта — унікальны рэсурс у цяперашняй сітуацыі. І мы ўсе абавязаны ім скарыстацца. Каб мы, еўрапейцы, даказалі самі сабе і ўсяму свету, што архітэктура еўрапейскай бяспекі можа быць адноўлена. Што можа быць іншая мадэль стасункаў Расіі і НАТО, Кітай і ЗША і яе праекцыя на Еўропу. Не такая, як апошнія пяць гадоў, — сказаў Лукашэнка.

Як адзначыў кіраўнік краіны, Беларусь шмат у чым фармуе такую ​​гісторыю поспеху ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі, «як бы камусьці гэта не падабалася». І гісторыя поспеху Беларусі як надзейнага партнёра, «які карыстаецца даверам і Усходу, і Захаду», магла б стаць адказам на пытанне, ці можна зрабіць Усходнюю Еўропу трансгранічным поясам стабільнасці і канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь ужо выступіла з прапановай прыняць шматбаковую палітычную дэкларацыю адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе, і гатова ўзяцца за распрацоўку тэксту гэтага дакумента.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930