Даслаць навіну
Знайсці
1
Той самы / адказаць
08.10.2019 / 09:38
Што толькі не прадказвалі зьнікне - жалезная руда, вугаль, нафта, вада, зямля для сельскай гаспадаркі... 

Потым аказалася што жалезнай руды хапае, вугальныя шахты і кар'еры зачыняюць, нафты залейся, краіны без вады апрасняюць з марской, зямля прыдатная для сельскай гаспадаркі не ўся апрацоўваецца, асабліва ў Афрыцы...

А вось сьмецьце за сабой прыбіраць - асабліва ў краінах Азііі і Афрыкі не жадаюць. Лепш у ім патануць... Праўда за клімат змагаюцца не ў тых краінах азіяцкіх і афрыканскіх, якія найбольш прадукуюць адкіды, а ... у эўрапейскіх, дзе паперку на вуліцы не заўсёды знойдзеш...


1
Мордехай В. / адказаць
08.10.2019 / 11:17
Гэтую тэму я вельмi люблю.

"Пiк фосфару" з'явiўся следам за "пiкам нафты". Калi амерыканская вытворчасць у 70-я дасягнула максiмумаў. Тады ж кошты выраслi ўдвая. Але апасля ўсё спынiлся да 2007, як i з нафтаю. Бо апынулася, што ў бягучых тэхналогiях фосфору для лёгкай здабычы (=таннага) ў свеце досыць.

Адрозненне ад нафты ў тым, што там не было АПЕК, а быў кароль (малiк) Марокка. У 1975 годзе Марокка акупiравала Заходнюю Сахару. Ды падвоiла свае запасы фосфару. Гэтая дзяржава кантралюе 70% сусветнага рынку, а мясцовая карпарацыя (OCP) - кубышка для бюджэту ды каралеўскага дому.

Тое, што там нейкiх бербераў загналi ў пустыню ды адгарадзiлi cцяною ад роднай зямлi - усяму свету напляваць, бо фасфаты.

Дый у самiм каралеўстве большасць насельнiцтва жыве дагэтуль у галечы, палова працуе ў сельскай гаспадарцы, а 20% працоўнай сiлы працуе за мяжой (так-так, тыя самыя Махмуды)... Каму якая справа - гэта ж Афрыка. Затое кароль ладзiць моды ды купляе замкi ў Францыi. Пры тым, што вiдавочна, можна будаваць нейкiя прымiтыўныя вытворчасцi для Еўрапейскага рынку - ёсць ужо 2 iндустрыяльныя зоны. Але ж дагэтуль эканомiку цягнуць рыбныя квоты (зноў жа з-за захопу Заходняй Сахары акваторыя падвоiлася) ды фасфаты.

Карацей усе былi шчаслiвыя чарговыя 30 гадоў. Два мараканскiх порты даюць фасфаты ўсяму свету, плюс шчэ тузiн адносна невялiкiх распрацовак.

Аднак напрыканцы 2007 года, зноў услед за нафтагазам, з'явiўся ў прэсе "пiк фосфару". Бо прагнучыя альфы ды прыбытку спекулянты шукалi, дзе яшчэ iх узяць. Кошты летам 2008 ўзляцелi ў 3 разы, але ж на некалькi месяцаў. З сусветным крызiсам усё супакоiлася.

10 год фосфар зноў быў сумны як камень бiзнэс. Тэхналогii змяняюцца, эфектыўнасць здабычы расце. Кошт фасфатаў упаў  да мiнiмумаў p лета 2007 году.

I тут раптам з'яўляецца чарговы "пiк фосфару". Ну, вы ж ужо зразумелi.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера