Знайсці
08.10.2019 / 07:282РусŁacБел

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца ў Беларусі

Акруговыя выбарчыя камісіі 8-17 кастрычнік правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БелТА.

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На наступны дзень пасля яе заканчэння акруговыя выбаркамы правядуць паміж кандыдатамі жараб'ёўку для таго, каб вызначыць дату і час іх выступу на дзяржаўных радыё і ТБ.

Выступы кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пройдуць з 21 кастрычніка па 6 лістапада па працоўных днях. Радыёвыступы будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя (яны будуць суправаджацца субтытрамі ці перакладам на мову жэстаў) — з 19.00 да 20.00. Эфірны час кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, выдзеляць «Радыё-Мінск», канал «Беларусь 3», па Мінскай вобласці — радыёстанцыя «Мінская хваля», СТВ. Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час дадуць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш за пяць хвілін аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі.

Сваю перадвыбарчую праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць альбо ў адной з рэспубліканскіх або мясцовых газет. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней 27 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930