Знайсці
07.10.2019 / 23:5223РусŁacБел

МЗС Расіі абвінаваціла Украіну ва «ўкраінізацыі» краіны

Украінскія ўлады працягваюць курс на «татальную і гвалтоўную ўкраінізацыю» краіны, які праводзіўся ранейшым кіраўніцтвам, гаворыцца ў паведамленні МЗС Расіі.

Такім чынам у расійскім знешнепалітычным ведамстве адрэагавалі на заяву ўладаў краіны пра перавод з 2020 года ўсіх рускамоўных школ ва Украіне на дзяржаўную мову.

У расійскім міністэрстве нагадалі пра «згубнасць» такіх крокаў «ва ўмовах шматнацыянальнага і шматмоўнага ўкраінскага грамадства».

«Дзяржава, пабудаваная на падаўленні нацыянальна-моўнай ідэнтычнасці і парушэнні правоў чалавека, ніколі не будзе трывалай і стабільнай», — адзначылі ў расійскім ведамстве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера