Знайсці
07.10.2019 / 21:0312РусŁacБел

Алег Макараў расказаў, чым займаецца дзяржаўны Інстытут стратэгічных даследаванняў 

У кулуарах Мінскага дыялога карэспандэнт «Нашай Нівы» пагаварыў з дырэктарам Беларускага Інстытута стратэгічных даследаванняў Алегам Макаравым. 

Чытайце таксама: 

Лукашэнка ліквідаваў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта

Кіраўнік навастворанага БІСДа Алег Макараў: Сацсеткамі не карыстаўся. Але цяпер, вядома, буду

Мы спыталіся ў спадара Макарава, чым канкрэтна займаецца БІСД і якія ў яго поспехі. 

Алег Макараў.

«Мы працуем вельмі плённа, за паўгода дасягнулі шмат, вывучаем пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі. Цяпер у нас перыяд станаўлення, усталёўваем кантакты з замежнымі партнёрамі: былі ва Узбекістане, ЗША, Украіне, у шэрагу іншых краін. Знаёмімся з тамтэйшымі фабрыкамі думак, каб разумець іх стратэгіі і дзяліцца сваім разуменнем», — сказаў Макараў і дадаў, што склад супрацоўнікаў амаль сфарміравалі. 

«Мы праводзім такую глыбокую аналітыку, а вынікі даследаванняў перадаём і кіраўніку краіны, і ў Адміністрацыю прэзідэнта, і іншым ведамствам і міністэрствам. Вось, удзельнічаем у публічных мерапрыемствах, у нас практычна гатовы сайт і хутка пачнём даносіць сваю пазіцыю і ў СМІ, усе ўбачаць нашую работу і вынікі», — дадаў ён. 

Мы заўважылі, што ў каментарыях на «Нашай Ніве» БІСД моцна крытыкуюць таму, што туды ў якасці запрошаных спецыялістаў запрашаюць толькі супрацоўнікаў дзяржаўных каналаў. 

«А колькі супрацоўнікаў Tut.by, Нашай Нівы ці Анлайнера вы запрасілі для кансультацый у БІСД?» — спыталіся мы. 

«Памятаю, што з Tut.by гаварылі, абмяняліся візітоўкамі, але на гэтым справа скончылася і далей не пайшло, дэталяў не памятаю. Мы адкрытыя», — адказаў Макараў. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера