Даслаць навіну
Знайсці
24.10.2019 / 06:57 8

26 кастрычніка — падарожжа ў каралеўскую Горадню

Павялічыць

Гродна, Горадня… Горад каралёў, горад слаўных рыцараў.

Горад, які стаў сведкам незлічоных бітваў з крыжакамі — у мясцовым музеі захоўваецца тэўтонскі меч, на лязе якога напісана: «Пі кроў».

Калі вы думаеце, што ўпершыню нашы землякі ваявалі пад Берлінам толькі ў 1945-м, дык памыляецеся. Яшчэ ў XIV стагоддзі са сваім атрадам да ваколіц Берліна дайшоў менавіта гарадзенскі князь Давыд, зяць Гедыміна.

Гродзенскі замак у камені узводзіў вялікі князь Вітаўт, а перабудаваў і заснаваў тут сваю рэзідэнцыю адзін з самых слаўных каралёў Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый.

Тут жа ён і памёр у 1586 годзе. Таксама ў Гродна памёр каралевіч Казімір, які пазней быў кананізаваны і стаў заступнікам Вялікага Княства Літоўскага.

Павялічыць

У Гродне праходзілі Соймы Рэчы Паспалітай, шляхта з ваколіцаў Вільні, Познані, Кракава, Варшавы, Львова, Кіева, Віцебска, Мінска з'язджаліся сюды, каб разам вырашаць лёс шматнацыянальнай дзяржавы.

Павялічыць

Горад памятае герояў Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясінскага, Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага, Валерыя Урублеўскага, а таксама Элізу Ажэшка, Антонія Тызенгаўза, Напалеона Орду.

Акрамя найбагацейшага пласта гістарычнай памяці, у горадзе засталіся цудоўныя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны.

Гэта і Каложа — Барысаглебская царква ХІІ стагоддзя, збудаваная на стромкім беразе Нёмана ў тэхніцы ўнікальнай гродзенскай архітэктурнай школы.

Павялічыць

Гэта і вытанчаныя каталіцкія святыні, якія мясцовыя жыхары адстаялі ў гады ваяўнічага атэізму. Немагчыма не наведаць пышны Фарны (былы езуіцкі) касцёл XVIII ст., які дзівіць веліччу фасада і скульптурным багаццем інтэр'еру. Экскурсію працягне агляд касцёла Адшукання Святога Крыжа і кляштара бернардзінцаў XVIІ ст.

У панараме горада можна ўбачыць сілуэты касцёла Маці Божай Анёльскай і кляштара францысканцаў XVII ст., А таксама касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ордэна брыгітак XVII ст. Таксама ў горадзе ёсць святыні юдэйскія, лютэранскія, праваслаўныя…

Візітоўкай горада з'яўляюцца каралеўскія замкі. Проста над Нёманам размясціўся Стары замак (XIV-XVI ст.) Вітаўта і Баторыя. Побач - Новы замак пачатку XVIII ст., у якім бываў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, тут жа прайшоў і апошні («нямы») сойм.

Непаўторнае аблічча гораду надаюць яго старадаўнія вулкі, скверы, паркі.

Безумоўна, аднаго дня мала, каб атрымаць асалоду ад усёй прыгажосці Гродна. Тым не менш, фонд «Краіна замкаў», які запрашае на экскурсію ў каралеўскі горад, пастараецца паказаць усё найлепшае, што было назапашана многімі пакаленнямі.

 У завяршэнне праграмы госці наведаюць Аўгустоўскі канал. Гэта выбітнае гідратэхнічнае збудаванне першай паловы XIX стагоддзя; ён злучыў воды Віслы і Нёмана. Яго агульная даўжыня складае больш за 100 км, з іх 22 км праходзіць па тэрыторыі Беларусі. За дадатковую плату — шпацыр на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале, які ўключае шэраг шлюзаў і развадных мастоў (у вёсках Дамброўка, Лясная, Немнава). Маляўнічыя пейзажы і ўнікальныя гідратэхнічныя збудаванні канала прыцягваюць сюды тысячы турыстаў.

Запісацца ў вандроўку па каралеўскай Горадні можна патэлефанаваўшы:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

3
Павел / адказаць
21.10.2019 / 08:42
Когда бываю в Гродно, не покидает ощущение, что из этого города когда-то ушла жизнь...

Согласен. Я вам даже скажу когда из Гродно ушла жизнь - в сентябре 1939 года.
1
Максим Дизайнер / адказаць
24.10.2019 / 08:22
Gorbusha46,

Вы, наверное на село съехали, раз для вас количество кафешек и ресторанов в Гродно - "много". Много там тротуарной плитки вместо древней брукованки, и дешевого новодела. А из "кафешек и ресторанов" три с половиной рыгаловки на центральной улице с минскими ценами и ужасным лидским пивом. Кроме как в кафе при универмагах возле костела, и пойти некуда. Есть хорошие заведения, но их без интернета сразу не найдешь. А раньше, со слов местной, было много и разных, был зеленый свет сфере обслуживание, потом все свернули, как при НЭПе, и завернули гайки, чтобы от станков не сильно отвлекались. Гродно - очень душевный город, самый красивый в Беларуси. Но интересно там будет только любознательным, и любителям, как я, гулять по скрытым дворикам и паркам, зная историю домов. А коузацца по центру смИясь - это не Гродно, а быдло пати.
0
Gorbusha46 / адказаць
24.10.2019 / 10:37
Мы посетили Гродно в 2017 году и нам город очень понравился. И ели мы в нормальных ресторанах,- не в рыгаловках, еоторых, действительно было много, и обслуживали нас очень красиво и душевно, и пиво подавали хорошее. Уверен, что сейчас с питанием тоже проблем не будет в чудесном городе. Кроме всего, а что вам мешает смело выйти на улицу, с кличем "Верните бркаванку!". Да и начальничков своих прокатить на выборах... Вы когда-то сделали свой выбор, вот и расплачиваетесь... Кстати, сейчас самое время всё изменить! Все на выборы!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31