Даслаць навіну
Знайсці
07.10.2019 / 16:42 8

Макей: Апошнія гады мы ўвогуле жывем пры пастаянным штармавым папярэджанні

Павялічыць выяву

Фота Надзеі Бужан

У сферы сусветнай бяспекі сёння нямала пытанняў, якія ўжо не проста наспелі, але і «пераспелі» і патрабуюць знайсці практычныя алгарытмы рашэння. Такое меркаванне выказаў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, адкрываючы форум «Мінскі дыялог», піша Tut.by

— Еўропа і Беларусь як яе неад'емная частка заўсёды асабліва востра адчувалі любы подых ветру міжнароднай бяспекі. А апошнія гады мы ўвогуле жывем пры пастаянным штармавым папярэджанні. Часы, калі на еўрапейскім кантыненце панаваў дух міру і здаровага партнёрства, вынесены парывамі геапалітычнай напружанасці і канфрантацыі, — сказаў Макей. — Часы аднабаковых перамог і паражэнняў «адышлі ў нябыт». І, як казаў Хэмінгуэй, пераможца не атрымлівае нічога.

На думку кіраўніка МЗС, сёння нельга адмовіцца ад Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці, не выклікаўшы крызісу даверу іншых мер раззбраення і ваенна-палітычнага даверу. Тым больш што будучыня Беларусі непарыўна звязана з бяспекай кантынента.

- На жаль, лёс распарадзіўся так, што будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад таго, ці змогуць нашы саюзнікі і партнёры дамовіцца паміж сабой. Па гэтай прычыне, выкарыстоўваючы ўсе магчымасці, Беларусь на ўсіх пляцоўках выступае за дыялог і адкрытае абмеркаванне праблемных пытанняў, - заявіў Макей.

NN.by

0
Котіс / адказаць
07.10.2019 / 19:11
А гэта так! Бо мы маем на усходзе вельмі агрэсіўнага і сквапнага на новыя тэрыторыі суседа, які яшчэ не перахварэў на постімперскі сіндром.
1
Эхо / адказаць
07.10.2019 / 21:04
Особенно усугубляет ситуацию тот факт, что Беларусь и Россия - две диктатуры в демократическом окружении. А этот факт усугубляет то обстоятельство, что две диктатуры не особенные-то и союзники. Нас, граждан (или население) успокаивает то, что это проблемы авторитарных режимов, незаконно узурпировавших власть, а не народов. И тут Макея понять можно. Очко сжимается, когда штормит.
0
HENRIK KWINTA / адказаць
07.10.2019 / 21:14
Як тольки сапраудны капитан у адстауцы Лукашэнка стау у штурвала карабля "БЕЛАРУСЬ" мы плывём да поунай ЖОПЫ.25 год нас штармиць дзякуючы гэтаму капитану.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31