Даслаць навіну
Знайсці
07.10.2019 / 16:17 2

Затрыманы буйны наркадылер, канфіскавана каля 8 кг наркотыкаў: гашыш, гераін, метамфетамін

Беларускія і расійскія аператыўнікі па супрацьдзеянні наркагандлю спынілі буйны канал пастаўкі наркатычных рэчываў у нашу краіну з Расіі, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

Таксама выяўлена сетка іх распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі і расійскага Смаленска. У суме канфіскавана 8 кг наркотыкаў (метамфетамін, метылэфедрон, гераін, гашыш, марыхуана), што прызначаліся для рэалізацыі на тэрыторыі дзвюх дзяржаў.

Аперацыю па затрыманні наркадылера аператыўнікі Мінскай вобласці праводзілі ў Мінску на вуліцы Нёманскай — менавіта там рэалізатар захоўваў забароненае нарказеле. Непасрэдна ў момант затрымання ў мужчыны выявілі і канфіскавалі каля 250 грамаў ўжо пафасаванага дурману, які прызначаўся для рэалізацыі ў Мінскім раёне. А другую частку наркотыкаў у колькасці амаль 8 кг выявілі і канфіскавалі на тэрыторыі Смаленска.

36-гадовы затрыманы расіянін раней быў неаднаразова судзімы за рабаванне, махлярства, крадзеж і хуліганства. Ён пры дапамозе мэсэнджараў спісваецца з пастаўшчыком наркотыку і, атрымліваючы каардынаты схованак, забіраў тавар на тэрыторыі Смаленска. Там жа ён паспяваў рабіць схованкі для спажыўцоў. Пры гэтым асабісты кантакт з пастаўшчыкамі і патэнцыяльнымі пакупнікамі адсутнічаў. Такім жа спосабам мужчына наладзіў збыт наркотыку больш дробным рэалізатарам і на тэрыторыі Беларусі.

NN.by

2
Василиса / адказаць
07.10.2019 / 16:50
Без суду и следства ...у Китай.Там хутка разбяруцца.
0
Казік / адказаць
07.10.2019 / 17:03
> Беларускія і расійскія аператыўнікі па супрацьдзеянні наркагандлю перанакіравалі буйны канал пастаўкі наркатычных рэчываў у нашу краіну з Расіі, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.
(Казік, выпраўлена)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31