Знайсці
07.10.2019 / 15:342РусŁacБел

Экаактывісты заблакавалі рух у цэнтры Амстэрдама і Берліна

Актывісты экалагічнага руху Extinction Rebellion («Паўстанне супраць вымірання») заблакавалі важны транспартны вузел у цэнтры Берліна, паведамляе Der Spiegel са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Актывісты размясціліся вакол Калоны Перамогі ў акрузе Тыргартэн, дзе знаходзіцца дарога з кругавым рухам.

«Каля тысячы чалавек блакуюць рух на плошчы Вялікая Зорка. Калі ласка, будзьце ўважлівыя і аб'язджайце гэтую зону», - паведамляла паліцыя Берліна раніцай у Twitter. Пазней паліцыя адзначыла, што затораў у горадзе амаль няма, але рух пачынаецца запавольвацца ў раёне плошчы Патсдамер-пляц, дзе апоўдні праводзіцца дэманстрацыя.

У Амстэрдаме пратэстоўцы сабраліся перад будынкам мастацкага музея Рейксмюсеум раніцай, блакуючы рух, паведамляе партал NLTimes. Паліцыя затрымала некалькіх чалавек.

Падобныя акцыі таксама запланаваны ў Лондане, Парыжы, Мадрыдзе, Амстэрдаме, Нью-Ёрку, Буэнас-Айрэсе, Сіднэі, Мельбурне і Перце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031