Даслаць навіну
Знайсці
07.10.2019 / 15:12 21

Віктар Марціновіч: Вы заўважылі, што перапіс супаў з падаражэннем камуналкі для дармаедаў?

Павялічыць выяву

Віктар Марціновіч на budzma.by разважае пра перапіс насельніцтва і пункт «родная мова».

Калі пра перапіс было ўжо заяўлена, а яго пытанні яшчэ не з’явіліся ў вольным доступе, я быў, дурань, падумаў, што яны нарэшце прачыталі «Уяўныя супольнасці» Андэрсана. Што скарыстаюць перапіс для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці. Каб прасцей было ладзіць перамовы з рознымі суседзямі. 

Гэта, дарэчы, было б цалкам лагічным, але логіка — не пра гэтую сістэму.

Але вось працэс пайшоў, я адкрыў анлайн-анкету і прыпух. Я не ведаю, хто складаў пытанне нумар 12. Але нічога горшага для беларускай справы прыдумаць немагчыма. Яны ўдакладняюць, што «родная мова» — гэта «засвоеная першай у раннім дзяцінстве». І ладна, што гэтае ўдакладненне няслушнае ці слушнае толькі ў межах адной з лінгвістычных парадыгмаў. Бо, напрыклад, рускі празаік Набокаў да эміграцыі мусіў бы пазначаць паводле такой логікі «роднай мовай» не рускую, а англійскую — тую, якую сапраўды засвоіў першай. 

Але галоўная праблема ў тым, што з усіх падыходаў да паняцця «родная мова» яны абралі самы шкодны з пункту гледжання распаўсюду і бачнасці беларускай Беларусі. 

Бо «родная мова» — гэта яшчэ пра наяўнасць унутранай эмацыйнай сувязі з маўленнем ці пра знешнюю ідэнтыфікацыю, прад’яўленне сябе навакольнаму свету «беларусам», «рускім», «украінцам». 

І менавіта так можна было б сфармуляваць: якую мову вы лічыце роднай ці блізкай? З якой адчуваеце повязь? Але не, яны ўпёрліся ў «мову па сталенні». 

Выдатна ведаючы, што для значнай часткі нават беларускамоўных першай засвоенай у дзяцінстве была руская. Калі сапраўднай мэтай гэтага перапісу было паказаць прыхільнікам інтэграцыі, што колькасць рускамоўных у Беларусі расце ў параўнанні з мінулым перапісам, — well done!

Што не дае мне пераймацца з нагоды пытання N12, дык гэта разуменне, што ў краіне, дзе няма выбараў і да перапісу трэба ставіцца як да сімуляцыі. Напішуць столькі, колькі будзе патрэбна ў бягучы момант геапалітычнага гандлю. 

Тады навошта было рабіць гэтую глабальную і даражэзную штучку? 

Адказ хаваецца ў пытаннях. 

Вы ж заўважылі, што ў гэтым годзе перапіс супаў па часе з падаражэннем камуналкі для тых, каго дзяржава запісала ў дармаеды? 

Дык вось, глядзіце: у анкеце няма ніводнага пытання пра тое, колькі замежных моваў ведае рэспандэнт. Гэта дзяржаве не важна.

Што ёй важна — гэта дзе дакладна вы жывяце, да якога тэлефоннага нумару прывязаны ідэнтыфікатар у вашым пашпарце, якой маёмасцю валодаеце, дзе працуеце. Ці плануеце выехаць з Беларусі (чытай — на падпрацоўкі)? Ці была ў вас праца з 27 верасня 2019 па 3 кастрычніка 2019 (чаму, дарэчы, такі перыяд?)? Як часта выязджалі на працу на тэрыторыю іншай дзяржавы? 

Такіх пытанняў — дзве старонкі з чатырох у апытальным лісце (!).

Прачытайце гэтыя фармулёўкі: «Якія крыніцы сродкаў на існаванне («укажыце асноўную крыніцу!)?» «Дзе ажыццяўляецца ваша праца?» Дзе знаходзіцца месца вашай працы?»

Прабачце, але толькі ў мяне адчуванне, што гэта не статыстыка? 

Што гэта такі агульнарэспубліканскі допыт? 

Аператыўна-следчае мерапрыемства, кшталту ўсеагульнага збору адбіткаў пальцаў? 

Статыстыка заўсёды цікавіцца вялікімі лічбамі, а не асобным грамадзянінам. Колькі мільёнаў чалавек мае вышэйшую адукацыю, колькі жанатых, колькі замужам. Статыстыка не будзе з хцівасцю следчага лезці ў гісторыю тваіх банкаўскіх транзакцый, тваіх асабіста працадаўцаў, іх дакладнага адраса і г. д. 

Навошта статыстыцы прывязка да тваёй міжбанкаўскай інфармацыі і індывідуальнага рахунку ў сістэме «Разлік»? Без чаго немагчыма задзейнічаць анлайн-анкету? І ці магу я быць спакойны за сакрэтнасць гэтай інфармацыі, адсутнасць уцечак, калі сайт перапісу 4-га кастрычніка проста «лёг»?

З усіх гэтых трывожных пытаннечак паўстае адчуванне, што гэты перапіс — падзея не сацыяльная, а фіскальная. Заўважым, што чарговы націск на дармаедаў нават не спрабавалі адвязаць ад выбараў. У лістападзе ў краіне з’явіцца новая Палата, а беспрацоўныя ўпершыню атрымаюць жыроўкі з непад’ёмнымі цэнамі. 

Дык яны ўжо настолькі ўпэўненыя, што кантралююць ўсіх і кожнага? 

Мне не падабаецца, калі Фэйсбук збірае і захоўвае інфармацыю пра мае ўпадабанні і кола кантактаў. Але мне яшчэ менш падабаецца тое, што адбываецца ў Беларусі з прывязаным да чарговай хвалі націску на дармаедаў перапісам. 

Віктар Марціновіч, budzma.by

0
Ёпрст / адказаць
09.10.2019 / 23:01
Як там турэцкаподданы О.Бендер у такіх выпадках гаварыў - " Вам яшчэ даць ключы ад кватэры, дзе грошы ляжаць?"
Гэтых трэба пасылаць на!
0
меркаванне / адказаць
10.10.2019 / 18:21
Жвір, у 94-м вобраз Шарыкава быў шчырым, натуральным і на адной хвалі з абмежаванымі саўкамі, але цяпер іх засталося ня шмат. Таму на дапамогу прыйдуць паліттэхналогіі па высновам перапісу. А то можа нават яўку не атрымаць на сваё пераназначэнне.
0
Жвір / адказаць
10.10.2019 / 20:59
меркаванне, ну, паліттэхнолягі нікуды й не сыходзілі. Таксама, як і маніторынг настрояў у грамадзтве ніколі імі не спыняўся, хіба мо толькі куратары ў іх зьмяняліся. Выбары менш за ўсё непакояць Лукашэнку. Я так думаю. Унутры краіны пагроза ягонай уладзе можа скласціся толькі ў выніку нейкіх неспрыяльных яму кардынальных палітычных пераменаў (катаклізмаў) вонкі...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31