Даслаць навіну
Знайсці
07.10.2019 / 14:52 30

Дырэктар цэнтра сучаснага мастацтва пра перформанс з віяграй: Мне шкада гэтага маладога неталенавітага мастака

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргей Крыштаповіч пракаментаваў парталу Tut.by перформанс мастака Аляксея Кузьміча. Ён назваў акцыю «выхадкай, зматываванай прагай славы».

Чытайце. Выставу мінскага мастака адцэнзуравалі. Тады ён наеўся віягры і прыйшоў з шыльдай Мінкульта на тым самым месцы ФОТА

Павялічыць выяву

— Калі я як мастак магу прыцягваць да сябе ўвагу мерай уласнага таленту, то раблю гэта сваімі карцінамі. Бацька Аляксея таксама быў мастаком. Прычым цудоўным, зусім процілеглым сыну. У сваёй творчасці ён пісаў мадоннаў [гаворка пра Аляксея Кузьміча-старэйшага, аўтара цыкла «Мадонны» — «НН»]. Сын ідзе па іншым шляху. Мяркуючы па экспазіцыі, хлопец не атрымаў ніякіх талентаў. Прага славы рухае ім і матывуе на выхадкі. Для мяне, напрыклад, гэта клаўнада абразлівая.

3 верасня, падчас адкрыцця «Прысутнасці», Сяргей Крыштаповіч быў у замежнай камандзіроўцы. Цяпер ён праводзіць унутранае расследаванне: чаму Аляксея Кузьміча прыцягнулі да выставы, «чаму ён быў адабраны і чым так унікальны».

Па словах Сяргея Крыштаповіча, абвінавачванні ў тым, што з боку НЦСМ былі факты цэнзуры, беспадстаўныя.

— Ніхто не цэнзураваў яго экспазіцыю. Ніхто ніякім бокам не быў датычны да адбору [работ]. Заяўленыя працы вісяць, экспазіцыю ніхто не зняў.

— І не збіраецеся здымаць?

— Не, для таго каб не даваць яму падставу развіваць гэтую тэму. Яго абразлівы ўчынак, я думаю, будзе ацэньваць структура вышэй за міністэрства. Калі б ён проста напісаў: «Я супраць цэнзуры», гэта было б адно. А паколькі ўсё гэта звязваюць з Міністэрствам культуры, гэта больш чым абразліва. Мне шкада гэтага маладога неталенавітага мастака, і шкадую, што куратар Міхаіл Мірошнікаў адабраў яго для ўдзелу ў гэтым праекце.

Сам праект накіраваны на асяроддзе, чалавека, экалогію, на тыя формы, якія мы абавязаны не разбураць, а ствараць. Але ў Аляксея зусім іншае бачанне. Мне шкада яго як мастака і сорамна за чалавека, які лічыць, што такім чынам можна нешта змяніць.

У Маскве ёсць мастак Кулік, ад яго прац ідзе смурод. І што, гэта пратэст? Гэта хамства. У маім разуменні яно павінна карацца. Ня штрафам, а іншымі формамі, якiя прадугледжаны заканадаўствам. Калі я зняважу чалавека ў транспарце ці на вуліцы, мяне ж прыцягнуць да адказнасці за хуліганства. А чаму тут павінна быць неяк інакш?

Я не лічу, што ў мастака павінна быць адменена самацэнзура. Я не маю права абражаць нічыю годнасць — ні арганізацыі, тым больш структуры міністэрства, ні проста чалавека. Мая культура не дазваляе мне рабіць падобнае.

А гэта — чалавек без тармазоў, які лічыць, што хамскімі хуліганскімі выхадкамі ён можа навесці парадак. І да чаго гэта прыйдзе?

Я не за цэнзуру, я — за самацэнзуру. Гэта я зразумеў шмат гадоў таму. У гэтым выпадку мастак не валодае самацэнзурай, што сумна і пошла.

Гэтак жа як доктар не мае права на эксперыменты, інакш ён жывадзёр. Ён самацэнзуруе сябе. Не проста «пачыкае», а зробіць аперацыю як мае быць. Мастак нясе сапраўды такі ж цяжар адказнасці. Ён не мае права шкодзіць. Гэта шкодзіць нам, шкодзіць культуры, шкодзіць Міністэрству культуры, шкодзіць іміджу дзяржавы.

Ніхто не чакаў такога ўчынку. Аляксей моцна падставіў людзей, якія працуюць, якія імкнуцца зрабіць так, каб дзяржава ўбачыла нашу працу, каб нам і далей дапамагалі. Я нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі ў Даўгаўпілс. У цэнтры, дзе я быў, — ну проста касмічныя тэхналогіі. Шкляныя ліфты, суперасвятленне, абсталяванне, экскурсійная праграма. Гэта проста радасць за людзей, што ў іх такое. Уяўляеце стаўленне дзяржавы да культуры? Сем еўра выдзяляецца на кожнага латвійскага школьніка, каб дзеці з бедных сем'яў, з вёсак маглі наведваць музеі і тэатры. Каб не бацькоў прасілі, а дзяржава аплачвае гэта. Я быў накіраваны на тое, каб дзяржава бачыла нашу працу і паварочвалася да нас. А сваёй выхадкай Аляксей даў пад дых. І зараз зноў трэба даказваць, што мы добрыя і румяныя. Вось у чым подласць.

Любоў Каспяровіч, Tut.by

1
Трактарыст-максімаліст / адказаць
08.10.2019 / 00:21
любите родину мать вашу,
тое, што нельга парушаць грамадзкі парадак - знаходзіцца голым у публічным месцы, гэта - аксіёма. пры любых рэжымах. камуністычным, ці капіталістычным.
Чым адрозніваецца капіталіст ад камуніста? Тым, што капіталіст можа выйсці голым у грамадскім месце. Так, ён усведамляе адказнасць, што панясе за гэта пакаранне, але ён ўсё роўна выйдзе, бо ён свабодны чалавек. І вашу камуняцкую аксіёму (нельга парушаць грамадскі парадак) ён павесіць на адно месца разам з шыльдачкай. А чым адрозніваецца раб камунізму? Тым, што свядомасць загнаная ў вузкія рамкі, у загончык, з ягога ён не выйдзе не пры якіх умовах. І дзякуй богу, што ў Беларусі расце новае пакаленне якое не загнанае ў камуняцкі загончык. І куды вы так старана намагаецеся загнаць.
І да, ён не голы. І ва ўсіх яго дзеяннях ёсць логіка і сэнс. Хоць і сваеасаблівы.

1
maha / адказаць
08.10.2019 / 00:56
Мірон, Давід - скульптура больш чым 5 метраў, з ідэальнымі прапорцыямі і гаромніяй. яна выбіта з мрамуру, не злеплена, а выбіта, кожны рух быў дакладны, аўтар не памыліўся нідзе. няма больш геніяльнага скульптара чым мікэланджэла, ужывую людзі плачуць, пабачыўшы яго скульптур, або робяць на іх замах, бо гэта гармонія вышэйшага ўзроўню, нешта надзвычайна прыгожае, зробленае чалавекам, яно   не астаўляе гледача абыякавым. Проста голага чалавека з давідам і памяркоўваць няма як. а калі вы пра мастака з таблічкай на чэлесе ў якасці мастацкага твору, то лінк паміж эрагаванымі фаласамі яго твораў і міністэрствам культуры, якое ен круціць на сваім асабістым, занадта прамы і вульгарны. хаця мае права быць. а што датычыць яго твораў, то нічога не магу сказаць, я іх не ведаю, а бацька яго і сапраўды меў нейкія духоўныя каштоўнасці, якія хацеў адлюстраваць
1
Мірон / адказаць
08.10.2019 / 09:23
maha, я бачу тут 2 праблемы, некаторым чынам звязаныя. Першая - наша ўлада. Антыінтэлектуальная, закамплексаваная, далёкая ад дасягненій чалавецтва. Такое ўраджанне, што з усіх дызайнерскіх вырабаў успрымае толькі гранёны стакан. Паглядзіце на гэтыя 'шоў' на 3 ліпеня. Унітаз замест эротыкі. Унітаз і ёсць сімбалем гэтае ўлады. І ведаеце, калі ты паказваешь людзям унітаз не крыўдзіся, што табе паказалі дупу. І вось у свае безгустоўная асяроддзе ўлада цягне ўсіх нас. І, ведаеце, за 25 гадоў ёсць посьпехі. Людзі не зьяўляюцца спажыўцамі мастацтва. Нема мастацтва ў публічнай прасторы, нема вопыту. Як вы думаеце беларус у Дубліне пойдзе ў паб, альбо музэй? Таму усе так і рэагуюць на перформанс, бо нема мастацкай культуры. Вы мусіце мець магчымасць параўноўваць. Самі судзіць без нейкіх дзядек з міністэрства, якія на вашыя падаткі жывуць, што пашырае вашае успрыманне рэчаіснасці, а што вы так можаце ў люстэрку ўбачыць. Акцыя добрая, бо як лукашэнка будзе заўсёды асацыявацца з гноем каля рэзыдэнцыі, так і міністэрства гэнае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31