Знайсці
07.10.2019 / 12:3816РусŁacБел

«Глабальнае пацяпленне? У выпадку ядзернай вайны паміж Індыяй і Пакістанам тэмпература апусціцца на пяць градусаў»

«Пра экалогію. Даўно хацеў напісаць, але не хацеў гэтага рабіць у кантэксце хайпа вакол Грэты Тунберг. Гэта крыху іншае, чым соплі, — піша заснавальнік гомельскіх «Моцных навінаў» Пятро Кузняцоў. —

На працягу 2019 года канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам вакол правінцыі Кашмір абвастрыўся да максімальнага ўзроўня за апошнія дзесяцігоддзі. Пагроза паўнавартаснай вайны была (і застаецца) як ніколі рэальнай.

Разам з тым, абедзве краіны на дваіх маюць 150 ядзерных боегаловак. Абмен ядзернымі ўдарамі паміж гэтымі дзяржавамі не прывядзе да сусветнай ядзернай вайны — гэта не Расія і НАТА, ды і прадмет канфлікту лакальны.

Але нават лакальная ядзерная вайнушка з-за адной правінцыі прывядзе да згубы пары сотняў мільёнаў людзей, з улікам шчыльнасці насельніцтва ў той частцы зямнога шара.

А таксама, па прагнозах эколагаў, такі сцэнар прывядзе да таго, што ў атмасферу будзе выкінута прыкладна мільярдаў гэтак з 40 сажы, якія закрыюць Зямлю ад Сонца на некалькі гадоў. Далей, па прагнозах навукоўцаў, гэта выкліча глабальнае пахаладанне ў сярэднім на 5 градусаў па ўсёй планеце.

Што, у сваю чаргу, выкліча памяншэнне колькасці біямасы і, папросту кажучы, глабальны голад, яшчэ з некалькімі сотнямі мільёнаў ахвяраў на працягу як мінімум гадоў 5-7.

Не ведаю, ці трэба казаць пра тое, што пагроза «глабальнага пацяплення» ў параўнанні з гэтай пагрозай, па-першае, глупства, па-другое — сцэнар, рэальнасць якога яшчэ пакажа час. А вось тое, што сцэнар такой вайны паміж Індыяй і Пакістанам цалкам рэальны, па-мойму, сумневаў не выклікае.

Я не проста працую, я фактычна жыву ў інтэрнэце. На працягу года, падчас якога расло напружанне вакол Кашміра і краіны стаялі на парозе паўнавартаснай вайны, я не бачыў ніводнай навіны, што сусветная супольнасць занепакоена, не бачыў ніводнага пратэстуючага пад шведскім ці іншым парламентам, не бачыў хайпа ў фэйсбуку і слёз «мы ўсе памром».

Але фішка ў тым, што мяне гэта не здзіўляе. Зноў жа, жывучы ў інтэрнэце, я даўно зразумеў галоўную асаблівасць сучаснага лічбавага інфармацыйнага поля. У 90% выпадкаў майстэрскія маніпулятары насаджаюць тут для абмеркавання праблемы, якіх няма, каб не абмяркоўваць і не вырашаць праблемы, якія ёсць.

І хай далей свет абмяркоўвае «скрадзенае дзяцінства» шведскай дзяўчынкі з заможнай краіны і абыходзіць увагай тое, што рэальна пагражае гэтаму свету. Паверце, тыя, хто мыляць людзям вочы фэйкавымі пагрозамі, ад голаду і холаду не памруць. Памруць тыя, у каго, акрамя фэйсбуку і клавіш, больш за душой нічога няма. Нават крытычнага мыслення.

Пётр Кузняцоў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930