Даслаць навіну
Знайсці
07.10.2019 / 09:00 66

Выставу мінскага мастака адцэнзуравалі. Тады ён наеўся віягры і прыйшоў з шыльдай Мінкульта на тым самым месцы ФОТА

Павялічыць выяву

Фота Алены Ляшкевіч.

3 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі адбылася дзёрзкая акцыя. Мастак Аляксей Кузьміч прыйшоў на адкрыццё выставы цалкам голы, з шыльдай «Міністэрства культуры» на эрэгаваным палавым органе. Як выявілася, гэта быў ягоны пратэст супраць цэнзуры ведамства. 

«Мяне запрасілі на выстаўку разам з некалькімі іншымі мастакамі, але некаторыя работы не дазволілі, некаторыя давялося перагарнуць, каб яны не чыталіся так, як ёсць. На маё пытанне аб цэнзуры быў адказ, што выстава курыруецца Міністэрствам культуры, і, маўляў, «галоўнае — каб не было эрэгаваных фаласаў». — расказаў Кузьміч «Нашай Ніве». — Натуральна, гэта метафара, за якой хаваецца логіка дзеянняў дзіўных мужчын і жанчын у пінжаках, якія вырашаюць, што людзям можна глядзець, а што не. Здавалася б, у сучасным мастацтве мусіць быць свабода і дазволенасць, але не, аўтары вымушаны пагаджацца на шматэтапную цэнзуру і стэрылізацыю творчасці.

Перад адкрыццём выставы я выпіў віягру. Тое, што вы бачыце на фота, гэта быў такі мой пратэст-успамін аб тым, што «галоўнае, каб не было эрэгаваных фаласаў». Адзначу, што ніхто сапраўды нічога не ўбачыў — гэтаму перашкодзіла шыльда «Міністэрства культуры», якая схавала ўсе нязручныя моманты ад чужых вачэй гэтак жа, як гэта адбываецца ў мастацтве. Сваю акцыю я назваў «Шчыт, або Міністэрства культуры». 

Па словах Кузьміча, цяпер вырашаецца пытанне аб тым, каб зняць ягоныя работы ўвогуле. Магчыма, на мастака складуць пратакол за хуліганства. 

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Сваю акцыю мастак зняў на відэа:

Чытайце таксама:

Дырэктар цэнтра сучаснага мастацтва пра перформанс з віяграй: Мне шкада гэтага маладога неталенавітага мастака

NN.by; фота Алены Ляшкевіч і сяброў мастака

8
vladzenk / адказаць
08.10.2019 / 14:57
Штосьцi шыльда занадта блiзка да цела...
Малы член?  "Караткаствол"?...
1
алесь менски / адказаць
11.10.2019 / 19:22
Надо было там написать Лукашенко.
1
ВИСА / адказаць
12.10.2019 / 10:38
1+1+1, на счет виагры все правильно продумал.он туда не сексом пришел заниматся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30