Знайсці
07.10.2019 / 08:293РусŁacБел

Камісар Хан патлумачыў, чаму не адбыўся візіт Магерыні ў Мінск

flickr.com

Адмена візіту ў Мінск вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні ніяк не паўплывае на сяброўскія адносіны Беларусі і ЕС. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў член Еўракамісіі па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэс Хан, піша Tut.by

- На жаль, візіт не адбыўся, таму што прэзідэнт Беларусі (4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Жытоміры на Другім форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны) таксама знаходзіўся не ў краіне, — распавёў Ёханэс Хан.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што не было ніякіх сур'ёзных прычынаў для адмены візіту, «проста фізічна яго немагчыма было здзейсніць».

— У любым выпадку гэта [адмена візіту] ніяк не паўплывае на сяброўскія адносіны Беларусі і Еўрапейскага саюза, і я спадзяюся, што ў іх нават з'явіцца станоўчая дынаміка ў найбліжэйшы час, - дадаў Хан.

Пры гэтым ён адзначыў, што спадзяецца, што візавае пагадненне будзе падпісана, як і пагадненне аб прыярытэтах партнёрства паміж ЕС і Беларуссю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930