Даслаць навіну
Знайсці
07.10.2019 / 08:02 3

Фільм «Джокер» пабіў рэкорды ў першы ўікэнд пракату

Фільм «Джокер» (Joker) амерыканскага рэжысёра Тода Філіпса сабраў у ЗША $ 93,5 млн у першы ўікэнд пракату, пішуць інфармагенцтвы.

Стужка змагла такім чынам усталяваць рэкорд, стаўшы самай прыбытковай па выніках першага ўікэнда з ліку ўсіх фільмаў, якія выпускаліся калі-небудзь у кастрычніку. На працягу апошняга года гэты рэкорд утрымліваў фантастычны фільм «Веном» (Venom, 2018) Рубена Фляйшэра з Томам Хардзі у галоўнай ролі. Яму ўдалося сабраць у пракаце $ 80 млн за першыя выходныя.

У міжнародным пракаце стужка пра Джокера сабрала $ 140,5 млн. Яна была паказаная ў 22,5 тыс. кінатэатраў у 73 краінах свету.

Карціна распавядае гісторыю Джокера - галоўнага антаганіста супергероя Бэтмэна з коміксаў выдавецтва DC Comics. 7 верасня «Джокер», галоўную ролю ў якім выканаў трохразовы намінант на прэмію «Оcкар» Хаакін Фенікс, быў уганараваны «Залатым ільвом Святога Марка» 76-га Венецыянскага кінафестывалю.

Крытыкі прадказваюць гэтай працы, якая ніяк не звязаная з папярэднімі фільмамі пра Бэтмэна, намінацыю на «Оскар».

NN.by

1
Мордехай В. / адказаць
07.10.2019 / 11:48
Добры фiльм ды своечасовы. Той выпадак, калi чапляе i фестывальную аўдыторыю, i масавую.

Шызафрэнiчныя медыя-хвалi вакол фiльма, ад самаго яго стварэння да палiцэйскiх патрулёў на прэм'ерах, як раз паказвае наколькi ўвесь цынiзм, што аўтары метадычна намазвалi нiбыта грым галоўнага героя, мае рацыю.
10
Кажыма праўду / адказаць
07.10.2019 / 12:17
«Хлапчышы-благішы» у трэндзе? «нам бы толькі ўікэнд прастаяць ды ў топе пратрымацца!»
1
Казік / адказаць
07.10.2019 / 17:16
Кажыма праўду, хутчэй, у трэндзе думка “у тым, што чалавек - злачынец, вінавата грамадства”. Што, у прынцыпе, мае некаторыя падставы. Тым не меньш, фільм удалы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31