Даслаць навіну
Знайсці
06.10.2019 / 16:04 40

Статкевіч на карэце, вогнішча з пасведчанняў і парваны партрэт Пуціна: як прайшоў пікет апазіцыі ля Ратушы

Павялічыць выяву

Мікалай Статкевіч і ягоная незарэгістраваная «Народная Грамада» бралі актыўны ўдзел у парламенцкай кампаніі. Шмат прадстаўнікоў «НГ» былі зарэгістраваныя прэтэндэнтамі ў кандыдаты, а сам Статкевіч ездзіў па краіне, каб прыняць удзел у пікетах.

Здаецца, палітык асабліва не хаваў, што ягоная мэта — гэта не дадзеная кампанія, а мабілізацыя людзей у сваю каманду на прэзідэнцкія выбары. Статкевіч назваў лічбу ў тры тысячы чалавек, якія запісаліся да яго. Адзіная дэталь: спадар Мікалай пакуль не можа балатавацца ў прэзідэнты.

Вырашальным пунктам парламенцкай кампаніі быў прызначаны збор 6 кастрычніка на пляцоўцы ля Ратушы ў мінскім Верхнім горадзе. Агулам на заклік Статкевіча адрэагавалі каля 100 чалавек.

Гэта былі актывісты ягонай «Народнай Грамады», хлопцы з «Маладога фронту», некалькі чалавек з «Еўрапейскай Беларусі», Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, мастак Алесь Марачкін, анархісты.

Цікава, што сама пляцоўка ля Ратушы была перакрытая, бо прыбіралі сцэну, на якой праходзяць усе мерапрыемствы ў Верхнім горадзе. Удзельнікі акцыі вельмі законапаслухмяна занялі месца крыху збоку, каля гарадской скульптуры з коньмі і карэтай. Менавіта гэтую скульптуру ўдзельнікі абралі месцам, з якога яны звярталіся да ўдзельнікаў.

Сам Статкевіч назваў гэта тачанкай, толькі скардзіўся на тое, што не было кулямёта.

Лідар пратэсту адзначаў, што напярэдадні ўдзельнікаў палохалі міліцыяй. «Яны нас баяцца больш, чым мы іх. Я аб’ездзіў усю краіну. Нас мільёны, 90-95% людзей супраць Лукашэнкі», — па-рэвалюцыйнаму пачаў сваю прамову Статкевіч.

Павялічыць выяву

Ён адзначыў, што пачаўся продаж краіны. «Лукашэнка кажа, што я ніколі не прадам краіну, але мне расказвалі гісторыю, як на кірмашы ў Зэльве стаяў стары цыган з кабылай. «Ніколі не прадам гэтую кабылу, такая яна добрая», — кажа ён. Але нават самы апошні дурань разумеў, што кабыла ідзе на продаж», — даваў джазу Статкевіч.

Павялічыць выяву

На заднім фоне бел-чырвона-белыя сцягі трымалі «маладафронтаўцы». Калісьці ў вайсковым камуфляжы хадзіў толькі лідар арганізацыі Дзяніс Урбановіч, а цяпер усе «мф-аўцы» перахапілі гэтую моду, у тым ліку і школьнік Іларыён Трусаў. Дарэчы, Іларыён таксама падымаўся на «тачанку». У ягоных прамовах чуваць словы Севярынца: «Дзякуй Госпаду, што ён дае нам магчымасць тут збірацца пад сцягам Хрыста». Скажыце, нічога не нагадвае?

Трусаў выклікаў станоўчую рэакцыю ў прысутных, потым многія падыходзілі да яго і дзякавалі.

А Ніна Багінская, на паліто якой былі прышытыя словы «Свабоду народу», сказала, што змагары за незалежнасць былі, ёсць і будуць. І ў якасці апошняга прывяла ў прыклад якраз Іларыёна.

Павялічыць выяву

Выступіў на дадзенай акцыі і Павел Севярынец. Пачаў ён з прамовы пра палітвязняў. Маўляў, першаснае сёння — гэта патрабаваць іх вызвалення. Пры гэтым Севярынец называў і дастаткова супярэчлівыя асобы, як Тараса Аватарава, які калісьці ваяваў за незалежнасць Украіны, а потым яго злавілі на мінскім вакзале са зброяй.

Севярынец маляваў апакаліптычную карціну. Казаў, што заробкі ў калгасах ягонай роднай Віцебскай вобласці складаюць па 40-50 рублёў, а астатняе плацяць мясам ці іншымі прадуктамі.

Паводле Севярынца, людзі з усходу Беларусі едуць на заробкі ў Расію, а з захаду — у Польшчу. Беларускі лес вырубаецца на новыя рэзідэнцыі Лукашэнкі, а таксама на гандаль з Еўропай. «Беларусь пераўтвараецца ў памыйку Крамля і Кітая», — сказаў Павел. У выніку ён заклікаў рыхтавацца да абароны незалежнасці словамі: «Нас мала, не чакайце літасці».

Калі Севярынец сканчваў прамову, то на карэту залез Дзяніс Урбановіч з патрэтам Пуціна ў руках. Ён парваў гэтую паперку на дробныя кавалкі.

Прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі анансаваў наступны пікет 7 кастрычніка ля гатэля «Марыёт», дзе пройдзе форум «Мінскі дыялог».

Нейкі час да маладафронтаўцаў спрабаваў прычапіцца нейкі правакатар, які казаў, што яны стаяць пад нацысцкім сцягам, а калі прыдуць да ўлады, то на Віцебшчыне і Магілёўшчыне пачнуць забіваць рускіх. «Таму вас ніхто не падтрымлівае», — крычаў ён. Дзядзьку не пабілі, але пасля крыкаў «ганьба» ўсё ж ветліва папрасілі сысці.

Павялічыць выяву

Скончылася ўсё тым, што вылучэнцы ў дэпутаты ад «Народнай Грамады» спалілі свае пасведчанні аб рэгістрацыі сяброў ініцыятыўных груп. «Казлы не гуляем!» — закрычаў паплечнік Статкевіча Валянцін Троцкі. У гэты момант на плошчы загучаў бессмяротны хіт гурту «Ленінград» «Выбары, выбары, кандыдаты п…ры».

Чаго толькі не змяшалася гэтым халодным кастрычніцкім днём у мінскім Верхнім горадзе.

Зміцер Панкавец, фоты Надзеі Бужан

1
Козік / адказаць
08.10.2019 / 14:12
Шлема, наконт песні для цябе і твайго дурдома я памыліўся.  Вось лепшы варыянт:

Рабфак - Наш дурдом голосует за Путина
2
Талстая Алена / адказаць
08.10.2019 / 14:14
Абсалютна неадэкватныя артыкул. Нават не ведаю, што горш: стаўгае ўжо звычным замоўчванне ці вось такое крывабокае і здзеклівае "асвятленне" апазіцыйных мерапрыемстваў. Хаця ў дадзеным артыкуле сумясцілі абедзьве тактыкі: на мітынгу выступалі больш 10 чалавек, у тым ліку - Вячаслаў Сіўчык. Але вы ўсё зводзіце да сцёба, "не заўважая" сур'ёзныя рэчы. Шкоды ад такога "незалежнага"СМІ больш, чым ад СБ.
0
алесь менски / адказаць
13.10.2019 / 01:50
цырк
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31