Знайсці
06.10.2019 / 10:323РусŁacБел

Беларускія селебрыці пагадзіліся сёння згуляць дабрачынны матч, каб дапамагчы трохгадоваму хлопчыку з Астраўца

Марку Гарбачову, трохгадоваму хлопчыку з Астраўца, у якога ДЦП (ён не трымае галоўку, не валодае ножкамі-ручкамі, не можа сказаць нават «мама») патрэбна тэрміновае лячэнне ў Чэхіі.

Грошай, натуральна, у сям'і няма — усё выдаткоўваецца на лячэнне малога.

Астравецкая футбольная каманда (Вадзім Лебядзевіч трэнер, але ўсе гэта на самадзейным узроўні) запрасіла на дабрачынную сустрэчу мінскую каманду «Арт-Старс».

Тыя адразу згадзіліся, і сёння ў 13.00 адбудзецца матч на гарадскім стадыёне. Пазней, у 17.00 будзе канцэрт з удзелам гэтых арт-футбалістаў.

Маюць прыехаць Ягор Хрусталёў, Тэнгіз Думбадзэ, Павел Харланчук, Саша Нема, Альберт Скараход — усяго 19 чалавек. Усе выручаныя сродкі пойдуць на лячэнне Марка.

— Марк нарадзіўся здаровенькім, — распавядала яго прабабуля Данута Рэміс. - Але ў сем месяцаў нешта пайшло не так. Паднялася тэмпература, перасталі дзейнічаць ножкі і ручкі. Нас накіравалі ў рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця».

Больш за год таму Марку Гарбачову дыягнаставалі дзіцячы цэрэбральны параліч і паставілі дыягназ інваліднасць з чацвёртай ступенню страты здароўя. Увесь гэты час яго родныя змагаюцца з хваробай: ​​маляня прайшоў абследавання і курсы рэабілітацыі ў Мінску, Баранавічах, Брэсце і Кіеве.

ГЧ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера