Знайсці
06.10.2019 / 09:263РусŁacБел

Байдэн параўнаў Трампа і Вашынгтона. Параўнанне не на карысць першага

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн раскрытыкаваў дзеючага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа ў калонцы для The Washington Post. На яго думку, Трамп злоўжывае паўнамоцтвамі і папрасіў тры краіны аб ўмяшанні ў выбары.

На думку былога віцэ-прэзідэнта, Трамп не разумее ўсёй адказнасці, якая кладзецца на плечы кіраўніка дзяржавы. «Наш першы прэзідэнт Джордж Вашынгтон, як вядома, не ўмеў хлусіць. Прэзідэнт Трамп падобна не ўмее казаць праўду, ні пра што. Ён паклёпнічае на любога, каго лічыць пагрозай», — гаворыцца ў матэрыяле.

Байдэн заявіў, што Трамп выкарыстоўвае сваю пасаду для прасоўвання асабістых палітычных інтарэсаў, а не працуе на карысць дзяржавы. Дзеючы прэзідэнт лічыць, што яго пасада дае яму права рабіць што заўгодна і не несці ніякай адказнасці, дадаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера