Знайсці
06.10.2019 / 08:483РусŁacБел

Курды прыгразілі Турцыі татальнай вайной

Прадстаўнік араба-курдскага фарміравання «Сірыйскія дэмакратычныя сілы» (СДС) Мустафа Балі прыгразіў Турцыі «татальнай вайной», калі Анкара пачне ваенную аперацыю на поўначы Сірыі. Адпаведную заяву ён зрабіў у сваім твітары

СДС прыхільная рамкам механізму бяспекі і прадпрымае неабходныя крокі для захавання стабільнасці ў рэгіёне. Аднак мы без ваганняў ператворым любы несправакаваны напад Турцыі ў татальную вайну на ўсёй мяжы, каб абараніць сябе і свой народ», — напісаў Балі.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара падрыхтавалася да аперацыі ў Сірыі. «Турцыя не мае намеру заплюшчваць вочы на ​​падтрымку ЗША тэрарыстаў YPG/PKK (Атрады народнай самаабароны курдаў і Працоўная партыя Курдыстана адпаведна)», — падкрэсліў турэцкі лідар. Ён дадаў, што ў цяперашні час у рэгіёне таксама дзейнічае арганізацыя СДС, якая, па словах прэзідэнта, таксама з'яўляецца тэрарыстычнай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера