Знайсці
05.10.2019 / 22:558РусŁacБел

Стала вядома, хто ідзе ў сенатары ад Віцебскай вобласці

На сайце Цэнтрвыбаркама з'явіўся спіс 8 чалавек, вылучаных ад Віцебшчыны ў склад новага Савета Рэспублікі. Фармальна іх абяруць толькі 7 лістапада, аднак выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Лёзненскі, Гарадоцкі, Шумілінскі і Віцебскі раёны зможа прадстаўляць рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта доктар медыцынскіх навук Анатоль Шчасны. Ён зараз з'яўляецца дзеючым членам Савета Рэспублікі. У Віцебску прапанавалі кандыдатуру дырэктара тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Алены Панцюховай.

Аршанскі і Дубровенскі раёны можа прадставіць Юрый Дзяркач. Ён доктар медыцынскіх навук і ўжо амаль дзесяць гадоў кіруе сістэмай аховы здароўя Віцебскай вобласці. Упершыню ў спіс удзельнікаў кампаніі ўвайшоў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў. Ён стаў кандыдатам ад Наваполацка і Расонаў.

У спісе прэтэндэнтаў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч. Яе кандыдатуру падтрымалі ў Бешанковічах, Сянно, Чашніках і Талачыне. Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі і Ушацкі раёны ў верхняй палаце парламента можа прадставіць дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Алег Жынгель.

Таксама ў лік удзельнікаў кампаніі ўвайшлі генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў (Браслаўскі, Мёрскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны) і дырэктар Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава Таццяна Палушкіна (ад Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930