Знайсці
05.10.2019 / 13:0631РусŁacБел

Англійская пара ўтойвае пол свайго дзіцяці, каб вырасціць яго «гендарна-нейтральным»

Джэйк і Хобіт — пара з Брытаніі, якая гадуе гендарна-нейтральнае дзіця. Спрабуючы абараніць немаўля ад «гендарных стэрэатыпаў», пара не раскрывае яго/яе пол нават блізкім сваякам, паведамляе BBC.

Ануш год і пяць месяцаў. Бацькі называюць дзіця гендарна-нейтральным займеннікам they («яны»). Ануш апранаюць і ў жаночую, і ў мужчынскую вопратку, купляюць цацкі і «для хлопчыкаў», і «для дзяўчынак». Да адзінаццаці месяцаў пол дзіцяці не ведала нават бабуля.

Навошта гэта робяць з дзіцем? Джэйк і Хобіт кажуць, што спрабуюць даць Ануш як мага больш свабоды.

Маці Ануш кажа, што адзіны спосаб зберагчы дзіця ад «гендарных стэрэатыпаў» — не прысвойваць яму гендар наогул.

«Вельмі многія гендарныя забабоны працуюць на ўзроўні падсвядомасці. Калі я толькі зацяжарыла, мы пачалі абмяркоўваць, як з імі справіцца, змякчыць іх эфект. І прыйшлі да высновы, што адзіны спосаб гэтага дамагчыся — проста нікому не казаць пол дзіцяці, называць яго «яны», і рабіць гэта настолькі доўга, наколькі гэта магчыма, дазваляючы дзіцяці проста быць сабой», — кажа Хобіт.

Пол Ануш доўга ўтойвалі нават ад бабулі. Каміла, маці Хобіт, даведалася пра пол дзіцяці, калі Ануш споўнілася 11 месяцаў. Сакрэту ёй не раскрылі, яна даведалася сама, калі мяняла Ануш памперсы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера