Знайсці
05.10.2019 / 11:239РусŁacБел

Трамп раскрытыкаваў «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі»

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп у чарговы раз раскрытыкаваў амерыканскія СМІ і прапанаваў стварыць уласную навінавую сетку Белага дома.

«CNN — гэта голас, які сапраўды чутны за межамі, і гэта жахліва для нашай краіны. І мы павінны запусціць сваю ўласную навінавую сетку і размяшчаць там сапраўдныя навіны… Мы павінны зрабіць з гэтым нешта. Наняць сапраўды таленавітых людзей і перадаваць у знешні свет сапраўдны голас, а не той, што нясе хлусню», — сказаў Трамп.

Акрамя таго, Трамп згадаў таксама рэдакцыі Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа і «Голас Амерыкі», якія фінансуюцца з бюджэту ЗША.

«У нас былі Радыё Свабодная… здаецца, Радыё Свабодная Еўропа і «Голас Амерыкі»… Мы стварылі іх, каб развіваць сваю краіну, і гэта не надта добра працуе», — сказаў прэзідэнт ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930