Знайсці
05.10.2019 / 09:187РусŁacБел

Памёр Андрэй Вашкевіч. «Гады чатыры кожны нумар «Нашага слова» быў складзены рукамі яго і ягонай мамы»

На 49-м годзе жыцця памёр былы супрацоўнік газет «Культура», «Імя», «БДГ», «Народная Воля» Андрэй Вашкевіч.

Вось што ўспамінае пра яго паэт Віктар Шніп: «Мы з ім былі знаёмымі з пачатку 90-х. Я тады працаваў адказным сакратаром газеты «Наша слова». Наклад дасягаў да дзесяці тысяч. Газета выходзіла на васьмі старонках. Друкавалася ў «Чырвонай зорцы», а там не было прыстасавання, каб чатыры сярэднія старонкі выдання ўкладваліся ў сярэдзіну газеты. Трэба было ўкладаць рукамі. Паспрабавалі рабіць гэта ўсёй рэдакцыяй. Зрабілі раз-другі і, убачыўшы, што з-за гэтага застаецца мала часу саму газету рыхтаваць да друку, пачалі шукаць ахвочых падпрацаваць па дамове. Даўгавата шукалі і здавалася, што ніколі нікога не знойдзем. А тут неяк, ідучы з друкарні, сустрэў Андрэя Вашкевіча. Яму было за дваццаць. Прапанаваў падпрацаваць. Андрэй не адмовіўся, сказаўшы, што аднаму будзе цяжкавата, а вось, калі яго мама пагодзіцца, то возьмецца за працу. Мама не адмовілася. І потым гады чатыры, а мо і болей, кожны нумар «Нашага слова» быў складзены рукамі Андрэя Вашкевіча і яго мамы».

Прычынаю смерці стала анкалогія.

Развітанне адбудзецца 5 кастрычніка на Паўночных могілках у крэматорыі а 13-ай гадзіне. Тэлефон: +375 29 228 28 26.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера