Даслаць навіну
Знайсці
04.10.2019 / 22:00 5

Беларусь і Украіна абмяркоўваюць альтэрнатыўныя шляхі паставак энергарэсурсаў

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі абмеркавалі супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і пастаўках нафты, піша БелТА.

Павялічыць выяву

«Мы не ўтойваем. Мы і нафтапрадукты абмеркавалі, і перапрацоўку нафты, альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі нафты, і агульныя рынкі, і заводы, і капіталы, і акцыянерныя… І электраэнергію пасля ўводу атамнай станцыі. Не буду гаварыць па цане. Ужо дамовіліся, як і дзе можам прадаваць. Вельмі шмат пытанняў», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго ёсць адзіная просьба: «Калі дамовіліся, давайце зробім. Калі не трэба, не хочам — мы павінны сумленна сказаць, як родныя людзі: гэта пакуль не цікава або нельга, гэта рабіць не будзем. Але калі вырашылі дно паглыбіць на Прыпяці і Дняпры, давайце паглыбім».

Аднаўленне суднаходства па Дняпры і развіццё партовай гаспадаркі ў тым ліку абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў.

«Гэта нам будзе выгадна», - упэўнены Лукашэнка. Ён успомніў момант, калі ў час нядаўняй уборачнай кампаніі Украіна папрасіла паставіць больш дызпаліва і бензіну.

«Аказалася, вагонаў няма. Бочкі гэтыя збіралі з усяго свету, каб паставіць сюды. А была б дарога па Дняпры, Прыпяці — у нас наогул не было б праблем. І ў адваротным напрамку», — заявіў Лукашэнка.

0
шлёма / адказаць
04.10.2019 / 23:36
Альтернатива поставки нефти затронута на переговорах. ОНА ДОЛЖНА БЫТЬ РЕАЛИЗОВАНА и через Литву тоже.
9
Брыдкая пачвара / адказаць
05.10.2019 / 09:11
Tuteishi, нашто Беларусі Крым? Хай застаецца з Расеей ,калі жыхары пажадалі так. Не факт, што і смаленчаны так і млеюць , каб стаць беларусамі.
0
счётчик Гейгера / адказаць
06.10.2019 / 12:15
НН ! Вы собираетесь писать о результатах формирования участковых комиссий ?
Ведь это 90 процентов Выборов.Достаточно зайти на сайт ЦВК и прокомментировать...
А лучше попросить об этом Ермошину.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31