Знайсці
04.10.2019 / 21:223РусŁacБел

У Гродзенскім дзіцячым хоспісе шукаюць новы дом і звярнуліся да ўладаў

Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу імя святога Губерта стала цесна ў старым будынку на Гагарына. Яны знайшлі для сябе ідэальны будынак і звярнуліся да ўладаў з просьбай перадаць яго. Што ўлады адкажуць, пакуль невядома, піша Hrodna.life.

«Мы арандуем памяшканне і нам у ім стала вельмі цесна. Мы пашырылі паслугі для дзяцей і іх бацькоў, а гэта заўсёды патрабуе новых плошчаў. Сёння ў нашым хоспісе ёсць тры кабінеты і вялікі хол. Свой кабінет наша дырэктар аддала пад масажны кабінет. Цяпер мы усе дзелім сталы, камп'ютары, прынтар», — тлумачаць у хоспісе.

Новы будынак знайшлося на вуліцы Сыракомлі. Гэта былы медыцынскі выцвярэзнік. У хоспісе кажуць, што будынак знаходзіцца ў ідэальным месцы: ёсць дзе паставіць альтанкі пад дрэвамі, унутры таксама ўсё арганізавана. Сам будынак таксама пасуе: маленькія кабінеты, асяроддзе няцяжка пераабсталяваць пад безбар’ернае, ёсць мансардны паверх для працы з бацькамі.

29 жніўня прадстаўнікі хоспіса былі ў гарвыканкаме на прыёме ў Мечыслава Гоя з просьбай перадаць будынак. Улады пакуль не адказалі.

«Кажуць, што мары трэба візуалізаваць. Гэта фота нашай мары!», — кажуць у хоспісе.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930