Знайсці
04.10.2019 / 20:5116РусŁacБел

Зяленскі ўжываў беларускую мову сёння больш, чым Лукашэнка

Пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры Уладзімір Зяленскі апублікаваў у фэйсбуку допіс, напісаны часткова па-беларуску.

«У нас з беларусамі агульная мяжа, агульны гістарычны лёс, шмат агульных праблем і выклікаў. Мы хочам, каб у нас былі агульныя магчымасці», — напісаў ён па-ўкраінску.

А потым дадаў сказ па-беларуску. «Міру, росквіту і дабрабыту нашым народам!» — напісаў Зяленскі.

Акрамя выкарыстання беларускай мовы ў фэйсбуку, Зяленскі таксама сёння прывітаўся па-беларуску з удзельнікамі форуму ў Жытоміры.

«Паважаны спадар прэзідэнт… шаноўныя сябры», — сказаў па-беларуску Зяленскі з моцным украінскім акцэнтам. А потым дадаў: «Ну я працую яшчэ».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930