Знайсці
04.10.2019 / 15:0815РусŁacБел

Прэзідэнт Літвы прапанаваў Беларусі альтэрнатыву расійскай нафце

Diana Nausėdienė

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што Літва гатова даць Беларусі магчымасці імпартаваць нафту праз Літву, у якасці альтэрнатывы пастаўкам з Расіі, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на delfi.lt

Падчас інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN, кіраўнік літоўскай дзяржавы паведаміў, што Літва павінна дапамагчы залежнай ад Расіі Беларусі «захаваць хоць крыху незалежнасці».

«Напрыклад, можна было б стварыць альтэрнатыўны канал імпартавання нафты праз (літоўскі) порт, паколькі на сёньняшні момант яны (Беларусь) цалкам залежаць ад расійскага газаправоду. Яны шукаюць альтэрнатыву. І тут ёсць Літва». — заявіў Гітанас Наўседа.

Адказваючы на пытанне, як на гэта адрэагуе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Гітанас Наўседа заявіў: «Не думаю, што ён будзе задаволены, калі гэта пачуе».

І пасля дадаў, што: «Але думаю, што дапамагчы ім гэта наша адказнасць».

Прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэўшам Маравецкім у жніўні, заявіў, што Літва і Польшча думаюць над праектам, які б мог дапамагчы зьнізіць энергетычную залежнасць Беларусі ад Расіі. Ён таксама сказаў, што думае над магчымай дыверсіфікацыяй энергетычных крыніц Беларусі з выкарыстаннем інфраструктуры Літвы.

Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што Беларусь магла б імпартаваць нафту праз Польшчу і краіны Балтыі, калі з Расіяй не атрымаецца дамовіцца наконт падаткаў.

Апэратар тэрмінала па перапрацоўцы нафты і звадкаванага прыроднага газу «Клайпедзкая нафта», што належыць Літве, таксама заяўляў што прадпрыемства можа супрацоўнічаць з Беларуссю, калі беларускія ўлады вырашаць імпартаваць нафту праз літоўскі порт. Паводле аператара, на працягу дзесяці гадоў яны ўжо дапамагалі беларускім перапрацоўчым прадпрыемствам не толькі з экспартам нафтапрадуктаў, але і з імпартам сырой нафты

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930