Даслаць навіну
Знайсці
5
Алесь Белы / адказаць
05.10.2019 / 00:46
а як тэматычна апублiкаваныя пад той жа вокладкай акты суадносяцца з тэмай даследавання нябожчыка? якім "рэчывам" яны прыклееныя да ўласна даследавання? і з якіх часоў калекцыя апублікаваных актаў атрымліввае гучную назву "манаграфія"? Гэта так толькі ў маладой беларускай гістарычнай навуцы?
49
Соломія / адказаць
05.10.2019 / 02:13
Ну вот же, здравый смысл возобладал над эмоциями!
А то наша околонаучная тусовка как слышит слово "плагиат", так как на охоте начинает "Ату его, ату!", "Трави его, негодника эдакого!" и т.п.
При этом не разобравшись ни в ситуации, ни в юридических тонкостях.
Повторюсь еще раз - главный "негодник" тут скорее всего именно тот, кто громче всех кричит "Держи вора!".
Хотелось бы узнать еще чем этот Гончар так Лисейчикову поперек горла встал? Они случаем не одну и туже научную ниву ковыряют на докторскую?
2
Яўген Малікаў / адказаць
05.10.2019 / 04:02
Выхад у тым, каб А.Ганчар сам апублікаваў сваю версію падзей з прадстаўленнем усёй дакументацыі. Сам, а не праз С.Куль-Сяльверставу.
3
Аленка / адказаць
05.10.2019 / 08:09
Сканаваныя подпісы ў рэцэнзіях, аааа, які жах
0
Алесь Ryzhy / адказаць
05.10.2019 / 10:25
На маю думку, Святлана Яўгенаўна, усё значна прасцей. Не ведаю, дзе яна друкавалася (але не ў ЮрСаПрынце) - на той час гэта будзе  альбо Зебра (хутчэй за ўсё тут і друкавалась), альбо выдавецкі цэнтр Аграрварда. А там ніхто аўтарскімі правамі, памылкамі, навуковай каштоўнасццю не марудзіўся - што прынеслі, то і друкуем. Ніякай аўтарскай дамовы і гд. Грошы галоўнае. А Ганчару таксама патрэбна манаграфія - як мага хутчэй, як мага прасцей, дяшавей і г.д. 
Але... калі зазірнуць ў арт.9 Закона аб аўтарскім праве -  " Авторское право на произведение, созданное совместным творческим трудом двух либо более лиц (соавторство), принадлежит соавторам совместно независимо от того, образует ли такое произведение неразрывное целое или состоит из частей, каждая из которых имеет самостоятельное значение." (п.1)
І зараз пытанне - а ці ёсць тут "совместный творческій труд" альбо " часть, которая имеет самостоятельное значение"? 
Набраць АВАК... не ведаю, праца так, марудная, але ці гэта самастойная частка манаграфіі? Альбо суместная праца? Нават, калі нешта не зразумела ў крыніце і трэба аднаўляць...
Тым болей, что далей у артыкуле, у п. 3 кажуць, што "Не признаются соавторами лица, способствовавшие созданию произведения путем оказания помощи технического, административного или финансового характера". 
І так сама (але гэта вельмі спрэчна)... Вогуле - ці будзе набраны тэкст АВАКа аб'ектам аўтарскага права? Бо арт. 7 Закона кажа, што " Не являются объектами авторского права:... официальные документы (правовые акты, судебные постановления, иные документы административного и судебного характера, учредительные документы организаций)"...
Як кажа наш сябра Ігар Трусаў - "І што мы маем в сухом остатке?" А нічога, акрамя таго, што акрамя суда ніхто гэта не вырашыць. 

Подробнее: https://kodeksy-by.com/zakon_rb_ob_avtorskom_prave_i_smezhnyh_pravah/7.htm
Подробнее: https://kodeksy-by.com/zakon_rb_ob_avtorskom_prave_i_smezhnyh_pravah/7.htm


Подробнее: https://kodeksy-by.com/zakon_rb_ob_avtorskom_prave_i_smezhnyh_pravah/9.htm
 


Подробнее: https://kodeksy-by.com/zakon_rb_ob_avtorskom_prave_i_smezhnyh_pravah/9.htm

0
Алесь Петухоў / адказаць
05.10.2019 / 11:11
Адзіная папраўка, намінаваць Святлану Яўгенаўну варта ўсё ж такі як навуковага кіраўніка кандыдацкай дысертацыі А. І Ганчара.
14
айса / адказаць
05.10.2019 / 11:15
Алесь Ryzhy, Друкавалася ў Аграрным. На той час у Ганчара было дзьве сваіх кнігі. Калі вы заўважылі, апрача АВАК, там яшчэ архіўны матэрыял і рэдагаванне, дапісаныя старонкі. Калі б Папову не падабалася тое, што робіць Ганчар - як рэдагуе, ці якія дакументы падбірае - ён мог у любы момант гэта выказаць ці змяніць. Але такога не было. І пра самаго Ганчара. Ён увогуле не будзе выступаць, калі толькі гэтая справа не будзе вырашацца праз суд. Ён ведаў Папова, у адрозненні ад мяне, і яму не хочацца пачынаць усе гэтыя "плаяскі на касцях", ужо прабачце за выраз. Гэта я настаяла, што агучу справу, бо ўжо пачаліся абвінавачванні ў плагіятарстве і мяне разам з Ганчаром.
0
Яўген Малікаў / адказаць
05.10.2019 / 11:33
Ці правільна я зразумеў, што А.Ганчар аспірант С.Куль-Сяльверставай?
3
айса / адказаць
05.10.2019 / 13:32
Алесь Ryzhy,яшчэ адное ўдакладненне. У бібліяграфічным апісанні кнігі - а яно пасля даецца ў бібліятэчных паказальніках і каталогах, гэтая кніга фігуруе толькі пад прозвішчам Папова. Ганчар не можа паказаць яе, як сваю манаграфію. Ягонае прозвішча ў гэтым апісанні даецца ў дадатку, пасля касой рысы. Ён можа спасылацца толькі на манаграфію Папова, ва ўкладанні якой прымаў удзел.І так яе паказваць у спісах сваіх публікацый ці ў працах. У працах іншых яна таксама будзе фігураваць як манаграфія Папова.  Ганчар складаў гэтае апісанне.  То якая яму карысць тут? Прасцей было б выдаць зборнік дакументаў з археаграфічным апісаннем і пазначыць сябе індывідуальна.

4
Дзяніс Лісейчыкаў / адказаць
05.10.2019 / 15:58
 Ключавое: "Гэтыя дакументы трэба было вызначыць, апрацаваць, скаментаваць. Дапісваюцца некалькі старонак. Робіцца рэдактура і вёрстка". Насамрэч: вызначаныя "ад балды" (я ў рэцэнзіі прыводжу канкрэтныя дакументы з тых злашчасных 29-ці, якія ніякім бокам не тычацца тэмы), ніяк не апрацоўваюцца,ніяк не каментуюцца, не дапісваецца ніводнай старонкі, а набіраюцца табліцы з адной-адзінай архіўнай справы, даслоўна, і тое з памылкамі, ніякай рэдактуры не робіцца. Тэкст проста ідэнтычны (толькі прыбраны самы апошні абзац з кнігі). Вёрстка - і так пазначана на тэхнічнай старонцы. Дык вёрстку Ганчара як бы ніхто і не аспрэчвае.
Добра, што мая рэцэнзія набыла такі розгалас. Але мой шаноўны апанент у сваім тэксце не да канца шчыры - справядліва называючы мяне сябрам Міхаіла Папова (які як бы апрыёры неаб'ектыўны), яна ні словам не пазначае, што Андрэй Ганчар - яе аспірант. Сваіх аспірантаў вучаць азам навуковай этыкі як раз навуковыя кіраўнікі.
6
айса / адказаць
05.10.2019 / 19:32
Дзяніс Лісейчыкаў, я пазначыла, што я кіравала яго працай у лісце ў рэдакцыю. Справа рэдакцыі - ставіць гэта ў тэкст, ці не. Я б была радая, калі і мой ліст у рэдакцыю быў тут надрукаваны.

І пакуль ніхто не скаментаваў наяўнасць двух выданняў, а таксама справу з рэцэнзентамі.  
3
Дзяніс Лісейчыкаў / адказаць
06.10.2019 / 11:22
Шаноўная Айса! Навуковым кіраўніком А.І.Ганчара з’яўляліся не Вы, а паважаная С.Я.Куль-Сяльвестрава, якая ў сваім тэксце на гэты конт сціпла маўчыць
1
Дзяніс Лісейчыкаў / адказаць
06.10.2019 / 13:06
Шаноўная Айса! Навуковым кіраўніком А.І.Ганчара з'яўляліся не Вы, а паважаная С.Я.Куль-Сяльверстава, якая ў апублікаваным тэксце сціпла аб гэтым факце маўчыць. Як і не агучвае яшчэ адзін важны факт - "сумесная" манаграфія выйшла пад аўтарствам не Міхаіла Аляксандравіча Папова і А.І.Ганчара, а пад аўтарствам нейкага Міхаіла Аркадзьевіча Папова і А.І.Ганчара.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера