Знайсці
03.10.2019 / 20:352РусŁacБел

Слуцкая «варожка» папрасіла 999 даляраў у даяркі для «зняцця сурок». Завялі крымінальную справу

Даярцы са Столінскага раёна жанчына заявіла, што над яе сям'ёй «стаіць смерць». І калі не правесці «абраду выкупу смерці», здарыцца вялікая бяда, паведамляе міліцыя.

39-гадовая жанчына, акрамя асноўнай працы, займалася манікюрам. Прымала заказы і з Турава, дзе ў яе быў невялікі пакой для заняцця любімай справай. Па жаданні заказчыка магла выехаць і на дом. У адзін з такіх выездаў новая знаёмая ёй і заявіла, што быў у яе хлопец у маладосці. Але потым рассталіся. І што дома ў яе не ўсё добра, ёсць праблемы. Ды і грошай не заўсёды хапае. Тая ківала галавой, маўляў, так усё і ёсць. Наступнае паведамленне шакавала жанчыну — над яе сям'ёй «стаіць смерць». Ахвярай можа быць нехта з блізкіх сваякоў. І трэба 250 даляраў, бо праца будзе цяжкая, здымаючы такія сурокі.

Рэзаліся падушкі, рассыпаліся па хаце пёры, нават курыцу прыйшлося зарэзаць для надзейнасці зняцця сурок. Некалькі разоў праводзілі абрад. І кожны раз давалася пэўная сума, прывозілася бульба і іншыя падарункі з сяла. З мая па верасень «варожцы» перадалі яшчэ 700 рублёў.

Неяк даярка ехала з сынам дадому з Мінскай вобласці, дзе ён праходзіць тэрміновую службу. Таму як раз далі адпачынак. Па дарозе заехалі ў Слуцкі раён у госці да «варожкі», каб тая паглядзела, ці ўсё з сынам добра. Аказалася, і тут непарадак. Нельга яму катэгарычна садзіцца за руль аўтамабіля — можа здарыцца бяда. Словы ўспрынялі літаральна, салдату катэгарычна забаранілі падыходзіць да аўтамабіля сям'і.

Далей вырашылі «зняць сурокі» і ў бацькі. Толькі цяпер, у сувязі са складанасцю працэдуры, трэба было знайсці 999 даляраў ЗША.

Аператыўнікі «варожку» знайшлі. Праўда, тая адразу заявіла, што яна ніякая не варожка. А грошы проста пазычала. Калі «чарадзейка» зразумела, што ёй пагражае, грошы вырашыла ўсё ж вярнуць.

Завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 209 КК РБ (Махлярства).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930