Знайсці
03.10.2019 / 17:49РусŁacБел

У Акцябрскім раёне нецвярозы кіроўца спрабаваў даць хабар даішніку ВІДЭА

У Акцябрскім раёне нецвярозы кіроўца спрабаваў даць хабар супрацоўніку ДАІ, распачалі крымінальную справу.

Мінчук, што жыве ў вёсцы Рог Акцябрскага раёна, вечарам 2 кастрычніка ехаў да сяброў за рулём свайго Ford. Участковы інспектар міліцыі заўважыў, што мужчына, хутчэй за ўсё, быў п'яны. Пра свае падазрэнні праваахоўнік паведаміў па тэлефоне калегу з ДАІ, а сам паехаў следам за машынай.

Кіроўцу затрымалі каля дома знаёмых. У службовым кабінеце РАУС мінчук паспрабаваў даць хабар (20 рублёў), каб інспектар не прыцягнуў яго да адказнасці.

Завялі крымінальную справу па ч.1 арт.431 КК (даванне хабару). Медыцынскія аналізы паказалі, што кіроўца быў п'яны — 1,7 праміле.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930