Знайсці
03.10.2019 / 16:5519РусŁacБел

Якуцкага шамана, які ішоў да Пуціна, прызналі неадэкватным

vk.com

Якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які збіраўся ісці ў Маскву, прызналі неадэкватным па выніках комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Пра гэта паведаміў каардынатар праваабарончай арганізацыі «Праваабарона Паштоўкі» Аляксей Пранішнікаў, перадае ТАСС.

Габышава адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе па крымінальнай справе па частцы 1 артыкула 280 КК (Публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці), яе распачалі 12 верасня. Згодна з пастановай, «Габышаў з 6 сакавіка па 22 мая, знаходзячыся ў неўсталяваным месцы, звярнуўся асабіста да групы людзей з заклікамі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці». Там таксама сказана, што псіхолага-лінгвістычнае даследаванне выявіла ў яго словах «публічны заклік да гвалтоўных дзеянняў».

Габышева затрымалі 19 верасня на 202-м кіламетры федэральнай трасы М-53 «Байкал». Ён ішоў пешшу з Якуціі ў Маскву «выганяць Пуціна», бо так «Бог загадаў». Дыстанцыю ў восем тысяч кіламетраў шаман планаваў пераадолець да 2021 года. З сабой ён вёз двухмятровую каляску, яго суправаджала група з 20 чалавек. На момант затрымання ён прайшоў ужо тры тысячы кіламетраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930