Знайсці
03.10.2019 / 13:3212РусŁacБел

У Наваполацку на працу ў музей узялі кацяня, а зараз выбіраюць яму імя

У Музеі гісторыі і культуры Наваполацка на службу ўзялі чорна-белае кацяня. Праўда, конкурс на вакансію не адкрывалі. Гадаванца падабралі на вуліцы. Супрацоўнікі перакананыя: на ганак музея яго прывяло не толькі жаданне здабыць прытулак, але і прага пазнання. Ва ўсякім выпадку, вітрыны выставачных залаў кот вывучае з вялікай цікавасцю, паведамляюць Віцебскія весці. 

— Мы падумалі, а чаму б нам па прыкладзе Мірскага замка не завесці такога выдатнага гадаванца? — распавядае малодшы навуковы супрацоўнік музея Наталля Краўцова. — Ката мы назвалі ўмоўна «наш малодшы МЯЎковы супрацоўнік». За тры тыдні ён выдатна ўпісаўся ў наш дружны калектыў. Мы яго крыху адкармілі. Умовы жыцця ў кацяняці нядрэнныя: начуе ў цёплым падвальчыку, у яго ёсць сваё крэсла, пастаяннае меню і цацкі.

Мяркуючы па тым, што маленькі драпежнік не злазiў з рук малодшага навуковага супрацоўніка музея Паўла Васільева, менавіта яго ён абраў сваім гаспадаром.

- Калі мы яго знайшлі, у яго хвост быў скотчам пераматаны. Характэрная метка засталася да гэтага часу. Паздзекаваўся з яго нехта. Таму першы час на рукі кацяня ісці баялася, — успамінае Павел Васільеў. — Я пачаў гуляць з ім банцікам, потым злавіў, і кот хутка прывык да мяне. Наш гадаванец вельмі таварыскі, любіць размаўляць, асабліва калі раніцай сустракае нас у музеі. А ўвечары, калі трэба сыходзіць з працы, вісне на нагах, не адпускае.

Імя ў новага супрацоўніка ўстановы культуры пакуль няма. У гэтай справе спешка не патрэбна, разважылі тут. Кот ўсё ж такі не просты — музейны! І абвясцілі ў інтэрнэце конкурс. Спачатку з дапамогай падпісчыкаў сваіх груп у сацсетках вызначылі дзевяць патэнцыйных мянушак, цяпер ідзе галасаванне

У спісе прапанаваных імёнаў ёсць Бегемот, Зніч, Барон, Леапольд, Кампот, Музейшчык, але лідзіруе Мік - скарочана ад «Музей (г)історыі і культуры». Малодшаму МЯУковаму супрацоўніку будзе прысвоена імя, якое набрала большую колькасць «лайкаў», а аўтара мянушкі чакае прыз ад музея.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930