Знайсці
03.10.2019 / 09:30181РусŁacБел

Пазняк: Ні ў якім разе нельга ісці ў Еўразвяз. Гэта абсалютна гнілая цывілізацыя

Скрын з відэа

Пра гэта лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ заявіў у праграме Кацярыны Маркоўскай «Морква» на Радыё Свабода.

«Жыццё за мяжой [Зянон Пазняк эміграваў увесну 1996 года і з таго часу не вяртаецца ў Беларусь — НН] дало мне магчымасць паглядзець на Захад зблізку. Бо здалёк — гэта здалёк», — кажа ён.

«Калі коратка казаць, то для нас, для беларусаў, трэба далей трымацца ад Расіі. І ў ніякім разе не ісці ў Еўразвяз, таму што там фізічная смерць, а тут яшчэ горшая, гэта абсалютна гнілая цывілізацыя. Яна не мае будучыні гэта цывілізацыя. Не мае будучыні гэты Еўразвяз. Гэта пытанне, якое можна раскласці па полачках: чаму, як і што. Гэта дало мне магчымасць пабачыць зблізку. Бо тое, што здалёку, тое здалёку», — падкрэслівае ён.

«Але ў пачатку 1990-х адным з лозунгаў БНФ было: «БНФ — гэта вяртанне ў Еўропу». Цяпер гэтыя лозунгі — яны не актуальныя?» — пытаецца журналістка.

«Палітычныя лозунгі выстаўляюцца тады, калі ў іх ёсць патрэба, калі яны адыгрываюць пэўную ролю, — адказвае Зянон Пазняк. — Дык вось тады, калі наменклатура хацела загнаць Беларусь у Расею, калі хацелі аб'яднаць грашовыя сістэмы, вось тады вельмі важна было выставіць альтэрнатыву».

«Бо альтэрнатыва, што толькі мы, не сыграла. Быў невысокі ўзровень сведамасці. Людзі не верылі ў сябе. Ну хто такія мы. А Захад — так. Там багатыя людзі, там даляры, так думаў абывацель. А чалавек больш адукаваны бачыць, што там свабода. А яна сапраўды тут ёсць. Таму лозунг і быў такі: «Беларусь у Еўропу». Каб была альтэрнатыва, каб была альтэрнатыва», — мяркуе лідар апазіцыі ў 1990-х.

«А цяпер гэтай альтэрнатывы няма, бо людзі ў бальшыні, асабліва верхнія слаі грамадства разабраліся, што такое Расія», — падкрэслівае Зянон Пазняк

На думку палітыка, ва ўмовах, калі нішчыцца мова, нацыя, паляцца падручнікі, лозунг павінен быць «Беларусь перадусім». «Калі будзе Беларусь, будзе усё. Не будзе Беларусі, не будзе нічога: ні дэмакратыі, нічога не будзе» 

Зянон Пазняк прывёў паралелі з ЗША, калі ў канцы 18 ст. амерыканцы змагаліся з брытанцамі пад лозунгам: «Амерыка для амерыканцаў», а цяпер ЗША — прыклад для ўсяго свету, і назваў Трампа найлепшым прэзідэнтам за апошнія 100 гадоў 

«Гэта вельмі добра, што Трамп перамог і праводзіць гэту палітыку. Пры гэтым ён разумее, што ён робіць і якая ў яго небяспека. Ён, напрыклад, сказаў: «Сацыялізму ў Амерыцы не будзе» (…) Самая вялікая небяспека для Амерыкі — гэта сацыялізм. 30% Дэмакратычнай партыі — гэта сандэрсы і гэтая публіка. (…) Змяніўся стан грамадства. Шмат людзей прыехала з Паўднёвай Амерыкі, а гэта марксізм. Таму яны будуць галасаваць за гэтых сандэрсаў. І Трамп гэта цудоўна ведае. Таму ён вырашыў пабудаваць гэту сцяну на мяжы з Мексікай, каб спыніць гэту нахлынь. Яны прыходзяць і палова ідзе на вэлфар [сацыяльную дапамогу — «НН»]. Амерыка — гэта дасканалая краіна, якая дае сацыяльную падтрымку людзям. У Амерыцы бедны чалавек не загіне», — падкрэсліў Пазняк.

«Яшчэ адзін Абама — і Амерыка стане камуністычнай», — рэзюмаваў палітык. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера