Знайсці
03.10.2019 / 07:234РусŁacБел

Медыкі ў ЗША знайшлі магчымае тлумачэнне прычыны хваробы вейпераў

Лекары клінікі Майо ў амерыканскім штаце Мінесота прыйшлі да высновы, што захворванні лёгкіх, у тым ліку са смяротным вынікам, сярод вейпераў у ЗША могуць быць выкліканыя таксічнымі рэчывамі, якія змяшчаюцца ў вейпах, гаворыцца ў даследаванні лекараў, апублікаваным у часопісе New England Journal of Medicine, піша ria.ru.

«Хоць цяжка скідаць з рахункаў патэнцыйную ролю ліпідаў (мінеральных алеяў), мы лічым, што гісталагічныя змены, наадварот, сведчаць аб тым, што звязаныя з вейпінгам пашкоджанні лёгкіх уяўляюць сабой форму дыхальнага хімічнага пнеўманіту, выкліканага адным або больш удыханым таксічным рэчывам, а не экзагенную ліпоідную пнеўманію як такую. Але фактары, якія выклікалі гэта, застаюцца невядомымі», — паведамляецца ў даследаванні.

Верагодная прычына захворванняў — алей з вітамінам Е. Спецыялісты з упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў выявілі гэта рэчыва ў сумесях з марыхуанай, якія курылі вейперы, што захварэлі. Аднак супрацоўнікі мясцовага Міністэрства аховы здароўя папярэджваюць, што рабіць канчатковыя высновы рана.

Канадскія медыкі раней таксама зафіксавалі першы выпадак захворвання, звязанага з вейпінгам: у пацыента школьнага веку выявілі сур'ёзнае захворванне дыхальных шляхоў, лекарам давялося падключыць яго да сістэмы жыццезабеспячэння.

Шэраг штатаў ўвялі забарону на продаж араматызаваных сумесяў для вейпаў, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў хуткую забарону на іх продаж у краіне, аднак тэрміны пакуль не названыя. Мяркуецца, што прадаўцы будуць абавязаны атрымліваць дазвол на продаж кожнага віду такой прадукцыі ва ўладаў, аднак механізм пакуль таксама не прапісаны.

У жніўні ў ЗША пачалася эпідэмія невытлумачальных лёгачных рэспіраторных захворванняў у вейпераў. У верасні стала вядома пра сем смяротных выпадкаў сярод амерыканцаў з розных штатаў, што курылі вейпы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930