Знайсці
02.10.2019 / 16:4410РусŁacБел

Юныя закладчыкі наркотыкаў з Гомеля атрымалі па 10 гадоў калоніі

Суд Савецкага раёна Гомеля вынес пастанову па справе аб распаўсюдзе псіхатропных рэчываў. 17-гадовую школьніцу Кацярыну і яе 18-гадовага прыяцеля Станіслава пакаралі 10 гадамі пазбаўлення волі кожнага, паведамляе Радыё Свабода.

Трэцяга фігуранта справы, 19-гадовага Андрэя, суд з улікам амністыі пакараў 2 гадамі «хіміі» без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Кацярына і Станіслаў заяўлялі на судзе, што шчыра раскайваюцца. Іхныя адвакаты прасілі не караць строга падлеткаў і перакваліфікаваць частку 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса на ч.3 — прыбраць з абвінавачання кваліфікацыю «ў складзе арганізаванай злачыннай групы». Суд не прыслухаўся да гэтых просьбаў.

На момант затрымання Станіславу было 17 гадоў, ён вучыўся ў каледжы. Ягоная 16-гадовая сяброўка Кацярына вучылася ў 11-й клясе. Паводле абвінавачаньня, непаўналетнія ў складзе злачыннай групы займаліся распаўсюдам псіхатропных рэчываў. На судзе Станіслаў тлумачыў, што «працу» па распаўсюджванні псіхатропных рэчываў знайшоў, заўважыўшы графіці на сцяне з адрасам інтэрнэт-крамы. Ён рабіў закладкі ў Гомелі, Рэчыцы і Магілёве. Заданні, інструкцыі, метады кансьпірацыі непаўналетні атрымліваў ад «нявызначанай асобы». Гэтая ж асоба — «куратар» пад нікам «Баця» — пералічвала непаўналетняму грошы.

Станіслаў «працаваў мінерам» з верасня да лістапада 2018 году. Сяброўка далучылася 24 верасня. 21 лістапада абаіх затрымала міліцыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930