Знайсці
02.10.2019 / 16:4126РусŁacБел

Што вядома пра сітуацыю ў Азарычах, дзе святара падазраюць у забойстве жонкі

Раніцай 2 кастрычніка быў затрыманы настаяцель храма Cвятых Апосталаў Пятра і Паўла, які знаходзіцца ў Азарычах (Калінкавіцкі раён). Гэта іерэй Георгій Агіевіч. Яго падазраюць у забойстве жонкі Таццяны.

Агіевічу 47 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, скончыў Лунінецкую прафесійна-тэхнічную вучэльню ў 1990 годзе.

Пасля пайшоў у святары, адвучыўшыся ў Віцебскай духоўнай вучэльні. Жонка святара родам з той жа вёскі, што і муж.

Таццяна Агіевіч

У пары двое дарослых дзяцей. Дачка жыве ў Мінску, сын працуе на будоўлі АЭС у Астраўцы.

Па чутках, пасля здарэння Агіевіч сам выклікаў міліцыю. А перад гэтым нібыта пазваніў сыну.

«Наша Ніва» звязалася з сынам Георгія Агіевіча, але ён адмовіўся ад каментароў.

«Я не магу сказаць, ці сапраўды вінаваты бацька. У гэтым разбяруцца следчыя», — паведаміў Дзмітры Агіевіч.

Жонка святара займалася распаўсюдам касметыкі «Арыфлэйм», а таксама была дыетолагам, дапамагала жанчынам скінуць вагу.

Праўда, як паведамілі сваякі сям’і, да заняткаў жонкі святар прэтэнзій не меў: «У іх была харошая сям’я. Праблем не было, муж Таццяну падтрымліваў».

«Яны жылі выдатна, душа ў душу. Паўсюль разам, заўсёды. Пра нейкія праблемы ў сям’і Таццяна ніколі не казала. Пра праблемы з алкаголем у яе мужа я таксама ніколі не чула. Што магло стаць прычынай, ніхто і ўявіць не можа. Георгій — выдатны чалавек. Добры святар», — характарызуе сям’ю Агіевічаў блізкая сяброўка загінулай.

Следчы камітэт паведаміў, што падчас затрымання святар быў п’яны. Сваякі кажуць, што Агіевіч амаль не піў: «Хіба трошкі на Новы год, чыста сімвалічна. Быў супраць алкаголю».

Царква ў Азарычах. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера