Знайсці
02.10.2019 / 14:1913РусŁacБел

У Курапатах уздоўж МКАД сталі саджаць дрэвы і кусты. Севярынец: Хочуць схаваць крыжы

У Курапатах рабочыя выкапалі сотні ямаў пад дрэвы. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў Павел Севярынец. 

Як паведаміў  БелТА дырэктар Бараўлянскага спецлесгаса Аляксандр Мірановіч, вядуцца працы па лесааднаўленні.

«На ўчастку лесу, які прымыкае да МКАД, цягам сезона праводзіліся мерапрыемствы па ўборцы загінулых і кволых дрэваў. На іх месцы праводзіцца лесааднаўленні. Кожнае насаджэнне мае сваю паўнату. У сувязі з тым, што нам давялося прыбіраць ссохлыя і загінулыя дрэвы, знізілася паўната і адкрыўся ніжні парог. Для ўстойлівасці насаджэнняў мы іх падсаджваем», — сцвярджае Аляксандр Мірановіч.

Паводле яго слоў, цяпер высаджваюцца клёны і кусты. Работы плануецца завяршыць у найбліжэйшы час.

Пасадзіць дрэвы ўздоўж дарог загадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Праехаў па Мінску — адхоны голыя. Пасадзіце хаця б елачкі

Раней, 24 мая, ён таксама ехаў па МКАД і звярнуў увагу на месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Апісваючы Курапаты, Лукашэнка даў распараджэнне: «Тут трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэваў. І яны, хто там ляжыць (яны нас бачаць), дзякуй скажуць. Па перыметры туі можна».

Падчас паездкі па МКАД Лукашэнка спыніўся ў Курапатах

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031