Знайсці
02.10.2019 / 15:157РусŁacБел

Дырэктар «Беларуськалія» Галаваты, дэпутат Гайдукевіч — сталі вядомыя імёны яшчэ 16 чалавек, якія стануць сенатарамі

На сайце Цэнтрвыбаркама з'явіўся спіс 16 чалавек, вылучаных ад Міншчыны і Брэстчыны ў склад новага Савета Рэспублікі. Фармальна іх абяруць толькі 7 лістапада, аднак выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Былы вайсковец Валер Гайдукевіч пакуль засядае ў Палаце прадстаўнікоў, але неўзабаве пераедзе ў Савет Рэспублікі.

Мінская вобласць 

  • Аляксандр Бачыла — начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама
  • Алена Зяблікава — старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў
  • Каліна Капуцкая — дырэктар сярэдняй школы №14 Маладзечна
  • Уладзімір Лук'янаў — генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі»
  • Іван Галаваты — генеральны дырэктар «Беларуськалія»
  • Наталля Якубіцкая — старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 
  • Алег Суконка — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава
  • Валер Гайдукевіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Брэсцкая вобласць 

  • Васіль Маркевіч — генеральны дырэктар птушкафабрыкі «Дружба»
  • Аляксандр Карпіцкі — галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы
  • Анатоль Шалтанюк — старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэтутатаў 
  • Юрый Наркевіч — старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 
  • Тамара Шатлікава — старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў 
  • Ірына Сачкоўская — загадчыца натарыяльнай канторы горада Пінска, натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі 
  • Уладзімір Храленка — дырэктар ААТ «Парахонскае»
  • Рыгор Пратасавіцкі — старшыня Столінскага райвыканкама.

Раней сваіх 8 кандыдатаў назвалі ў Мінску: 

У Савет Рэспублікі ад Мінска вылучана 8 кандыдатаў. А было 9 прэтэндэнтаў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930